Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Мінадукацыі будзе кантраляваць якасць ведаў у школах

Мінадукацыі будзе кантраляваць якасць ведаў у школах

12 лютага 2019, 16:51 Грамадства, Навіны, Навука 34
Мінадукацыі будзе кантраляваць якасць ведаў у школах

Міністр адукацыі Ігар Карпенка на пасяджэнні калегіі ведамства выказаў заклапочанасць з нагоды таго, што ў школах завышаюць адзнакі.

У мінулым годзе ў Беларусі ўпершыню прайшлі рэспубліканскія кантрольныя: па матэматыцы – у сёмым класе, па геаграфіі – у дзесятым. Такім чынам у Мінадукацыі хацелі даведацца, наколькі аб’ектыўна ацэньваюць веды школьнікаў. „Вынікі проста ўразілі. Па матэматыцы 60% вучняў не пацвердзілі адзнакі, выстаўленыя школьнымі настаўнікамі. Колькасць тых, хто атрымаў за рэспубліканскую кантрольную па матэматыцы 9-10 балаў, менш за 8%, 7-8 балаў – на 18%. Ёсць падстава задумацца, чаму ў школах завышаюцца адзнакі”, – канстатаваў міністр. У гэтым навучальным годзе рэспубліканскія кантрольныя работы пройдуць у дзясятых класах па гісторыі Беларусі, матэматыцы, рускай і беларускай мовах. Пісаць іх будуць у шэрагу школ, а таксама ва ўсіх гімназіях і ліцэях. zviazda.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/minadukatsyya-budze-kantralyavats-yakas/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Мова - найбольшы скарб для кожнага народа
Мова

Мова - найбольшы скарб для кожнага народа

2 сакавіка 2021, 21:4123
Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

28 кастрычніка 2026, 07:4621
НЯСПЫННАЕ ГАРЭННЕ
Культура

НЯСПЫННАЕ ГАРЭННЕ

22 ліпеня 2021, 00:0121
Адзін з заснавальнікаў "Маладняка"
літаратура

Адзін з заснавальнікаў "Маладняка"

29 студзеня 2026, 22:4419
Далучайцеся да нас