Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Белавія” прапануе квіткі па 10 еўра

Белавія” прапануе квіткі па 10 еўра

12 лютага 2019, 16:47 Грамадства, Навіны 20
Белавія” прапануе квіткі па 10 еўра

Авіякампанія „Белавія” прапануе эксперыментальныя квіткі на чатыры новыя напрамкі — Казань, Кішынёў, Рым, Франкфурт, паведамляе прэс-служба перавозчыка. Квіток у адзін бок будзе каштаваць 10 еўра (+таксы і зборы), у два бакі — 20 еўра (+таксы і зборы). Квіткі прадаюцца толькі 7 лютага з 9:00 да 23:59 паводле менскага часу. Перыяд падарожжа — з 8 лютага 2019 года па 7 сакавіка 2019 года (дата вяртання па другім купоне). Куіпць квіткі можна толькі на сайце belavia.by, прычым колькасць іх абмежаваная. Акцыя дзейнічае пры куплі білетаў як з Менска, так і ў Менск.  Змена часу і даты вылету забароненыя. Вярнуць квіткі немагчыма. Таксама нельга будзе вярнуць сабе грошы, заплачаныя за квіток, калі пасажыр адмовіцца ад палёту. Выкарыстанне квітка абавязковае ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў квітку. Пры невыкарыстанні квітка на адным з участкаў месцы анулююцца па ўсім далейшым маршруце, пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных участках маршруту.  belavia.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/vandrouki/belaviya-prapanue-kvitki-pa-10-eura/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Верабей чырыкае для дзяцей
літаратура

Верабей чырыкае для дзяцей

21 лістапада 2025, 18:3421
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0918
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3817
Далучайцеся да нас