Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Серабранцы з акна выкінулі ката. Гаспадар: «Гэта мая асабістая справа»

У Серабранцы з акна выкінулі ката. Гаспадар: «Гэта мая асабістая справа»

11 лютага 2019, 12:44 Грамадства, Культура, Навіны 25
У Серабранцы з акна выкінулі ката. Гаспадар: «Гэта мая асабістая справа»

9 лютага ў групе «Згубленыя і знойдзеныя жывёлы» апублікавалі пост пра ката, якога выкінулі з акна чатырохпавярхоўкі ў Серабранцы. Гэта заўважылі неабыякавыя мінчукі, якія выклікалі міліцыю, паведамляе TUT.BY.

Мінчук Юрый жыве непадалёк ад дома на Пляханава, 83, адкуль выкінулі ката. Цяпер Юрый адзін з тых, хто сочыць за станам жывёлы. Паводле яго слоў, днём у суботу да яго звярнулася суседка і распавяла, што з суседняга дома мужчына выкінуў з акна чацвёртага паверху ката. Жывёлу з разбітай пысай знайшлі побач.

— Я падышоў праз пару хвілін пасля таго, як яго выкінулі. Наш агульны знаёмы быў сведкам таго, што адбылося. Мы выклікалі міліцыю на гаспадара ката.Па словах Юрыя, гаспадар — 60-гадовы мужчына, любіць выпіць. Міліцыянтам ён патлумачыў, што выпадак з катом — «яго асабістая справа».

Ён сказаў, што так паступіў, бо кот крычаў і хадзіў на ложак. У міліцыі сказалі, што, магчыма, у дачыненні да яго завядуць крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёламі.

Пасля гэтага ката адвезлі ў ветлячэбніцу. Высветлілася, што пры падзенні ў яго пашкодзілася лёгкае, трэснула паднябенне. У дыягназе ветклінікі сказана: «Шок 3 ступені, пнеўматоракс кампенсаваны. Магчыма, удар спіннога мозгу, рэкамендаваны агляд неўролага пасля стабілізацыі па шоку, расшчапленне паднябення».

— Яму яшчэ пашанцавала, звычайна пры падзенні з такой вышыні хрыбетнікі ламаюць, лапы. Мы рабілі рэнтген — сказалі, што косці цэлыя. Але пакуль ён не можа нагой варушыць — нейкае ушчамленне ці разрыў. Сёння ката павезлі на прыём да неўролага, яму ўжо лепей, але ў яго, вядома, шок. Ён будзе яшчэ мінімум некалькі дзён адыходзіць, — распавядае Юрый.

Некалькі неабыякавых да гісторыі людзей разам з Юрыем сочаць за станам ката, шукаюць фінансавую дапамогу. Часовую ператрымку з меддоглядам для ката знайшлі яшчэ ў дзень здарэння, але працягваюць шукаць для яго пастаянных гаспадароў.
https://nn.by/?c=ar&i=225078&fbclid=IwAR2hymnJcvCBzPkvaLlV7C-gF4OOdiiULO08CwwjJfI4kw0-ELkBs0d72Bk

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас