Home
ТБМ

Апошні верш, які перапосціў 11-класнік са Стоўбцаў Аляксандр Р. на сваёй старонцы

Апошні верш, які перапосціў 11-класнік са Стоўбцаў Аляксандр Р. на сваёй старонцы

Апошні верш, які перапосціў 11-класнік са Стоўбцаў Аляксандр Р. на сваёй старонцы з паэмы “Родныя дзеці” Ніла Гілевіча

«Якая дзіўная краіна! – 
Пісала госціца адна. – 
І да Бабруйска скрозь – раўніна, 
І за Бабруйскам – раўніна!..» 

Перапрашаю госцю вельмі – 
Удакладніць належыць тэкст: 
Хоць раўніна – ды не пустэльня, 
Хоць і раўніна – ды не стэп! 

А ўсё лясы да пералескі, 
Бары, дубровы ды гаі, 
Бяроз і сосен пераблескі, 
Нязмоўчны шчэбет у галлі. 

А ўсё пагоркі, ды лагчыны, 
Ды касагоры, ды равы, 
Сярод палеткаў – лугавіны, 
У ціхіх поймах – паплавы. 

А ўсё азёры ды азерцы, 
Бруенне рэчак, плыннасць рэк… 
Дык што ж за дзіва, што на сэрцы 
Адбіўся вобраз твой навек? 

Дняпро і Нёман, Сож і Прыпяць, 
Дзвіна, Бяроза і Вілля – 
Спляліся так, што не разблытаць 
Іх у душы маёй, зямля!

Крыніца: Фэйсбук

Previous article Кіраўнікі Ўнівэрсытэту Ніла Гілевіча сустрэліся з віцебскай грамадзкасцю
Next article Слонімскае ТБМ выпусціла паэтычны перакідны каляндар

nslowa2

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515