Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Андрэа Віктарын распавяла, калі патаннеюць шэнгенскія візы для беларусаў

Андрэа Віктарын распавяла, калі патаннеюць шэнгенскія візы для беларусаў

11 лютага 2019, 12:16 Грамадства, Навіны, У свеце 33
Андрэа Віктарын распавяла, калі патаннеюць шэнгенскія візы для беларусаў

Да таго, каб падпісаць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, застаўся апошні крок, пиша «Еўрарадыё».

Такое меркаванне выказала кіраўніца прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын у інтэрв’ю парталу tut.by.
 
Перамовы пра гэтае пагадненне ідуць з 2014 года. Апошняй перашкодай для падпісання дакумента з’яўляецца прапанова Польшчы павялічыць колькасць консулаў. “Ужо ў 2015 годзе мы прапаноўвалі падпісаць сумесную дэкларацыю аб консульскіх работніках. Гэта значыць, што, калі становіцца больш працы, каб амбасады маглі папрасіць больш консулаў. Гэта было апошняй перашкодай“, — патлумачыла дыпламат.
 
Па словах Віктарын, ЕС зрабіў афіцыйнаму Мінску кампрамісную прапанову ў гэтым пытанні: “Я думаю, гэта будзе апошні крок, і нам застанецца завяршыць працэдуру“.
 
Калі бакі ўзгодняць тэкст, завяршэнне працэдуры па яго падпісанні зойме з боку ЕС два-тры месяцы.
 
Раней паведамлялася, што ЕС павысіць плату за шэнгенскія візы да 80 еўра (цяпер — 60 еўра). Андрэа Віктарын спадзяецца, што пагадненне будзе падпісанае да гэтага падаражання. “І можаце быць упэўнены, з еўрапейскага боку робіцца ўсё, каб падпісаць пагадненне. Гэта ў нашых інтарэсах“, — дадала яна.
 
крынiца
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства
ТБМ

ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства

10 ліпеня 2019, 16:2714
Далучайцеся да нас