Як і на працягу папярэдніх дваццаці трох гадоў, Германія і сёлета зноў будзе прадстаўлена на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Пасольства Германіі ў Мінску і Інстытут імя Гётэ выставяць на сваіх стэндах кнігі з Германіі.
У гэтым годзе Пасольства Германіі запрашае ў захапляючае кніжнае падарожжа па фантастычным сусвеце нямецкіх казак і легенд! Вас чакаюць вядомыя і невядомыя нямецкія гісторыі, якія вы можаце прачытаць і паслухаць.
Завершанасць кніжнай калекцыі з больш чым 300 выбранымі кнігамі надаюць асабліва прыгожыя фотаальбомы, а таксама разнастайныя кнігі для дзяцей і юнацтва.
Стэнд Інстытута імя Гётэ будзе прысвечаны актуальнай падборцы новай нямецкамоўнай белетрыстыкі, а таксама калекцыі кніг, прысвечаных жыццю і творчасці Франца Кафкі — аднаго з найвядомейшых нямецкамоўных пісьменнікаў. Цэнтральным пунктам экспазіцыі Інстытута імя Гётэ стане інсталяцыя «VRwandlung» («Метамарфоза VR»), якая — перанесеная ў віртуальную рэальнасць — уяўляе сабой класічны твор сусветнай літаратуры — навелу Кафкі «Die Verwandlung» («Ператварэнне»).
Версія адной з найвядомейшых навел ХХ стагоддзя, якая выканана ў віртуальнай рэальнасці, перанясе наведвальнікаў выставы-кірмашу ў свет галоўнага героя Грэгара Замзы і дазволіць адчуць на сабе ператварэнне ў велізарнае насякомае.
Асаблівасцю стэнда Пасольства Германіі з’яўляецца тое, што прадстаўленыя на ім кнігі не прадаюцца, а па традыцыі пасля заканчэння выставы-кірмашу перадаюцца ў дар беларускім школам і іншым установам, якія на працягу ўжо многіх гадоў уносяць свой уклад у папулярызацыю і вывучэнне нямецкай мовы і культуры.
Прадстаўнікі нямецкіх арганізацый у галіне культуры і адукацыі раскажуць аб сваёй дзейнасці і будуць гатовы адказаць на пытанні наведвальнікаў на стэндзе Пасольства Германіі:
Прадстаўнікі нямецкіх арганізацый у галіне культуры і адукацыі раскажуць аб сваёй дзейнасці і будуць гатовы адказаць на пытанні наведвальнікаў на стэндзе Пасольства Германіі:
6 лютага, 13.00-17.00 — Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, у тым ліку: 15.00-16.00 — Прэзентацыя кнігі Габрыэля Хайма «Я не хачу чарнічнага торта, я толькі хачу з’ехаць адсюль: Матчына любоў у пісьмах»
7 лютага, 13.00-18.30 — Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)
8 лютага, 16.30-19.00 — Цэнтральнае ўпраўленне па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA)
9 лютага, 10.00-13.00 — Інстытут нямецкіх і еўрапейскіх даследаванняў у Беларускім дзяржаўным універсітэце
10 лютага з 11.00 да 13.00 у рамках традыцыйнага Дзіцячага дня пройдзе мерапрыемства “Майструем разам!”.
На стэндзе Інстытута імя Гётэ наведвальнікі выставы могуць атрымаць кансультацыю адносна моўных курсаў і даведацца, якую літаратуру бібліятэка Інстытута імя Гётэ прапануе ў лічбавым фармаце, а таксама пазнаёміцца з новым праектам Інстытута імя Гётэ «Дыгітальны дзіцячы ўніверсітэт», прыняць удзел у інтэрактыўным ралі з выкарыстаннем мабільных тэлефонаў і шмат іншае.
Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе ў выставачным павільёне па адрасе: пр. Пераможцаў, 14. Адкрыццё адбудзецца ў сераду, 06.02.2019 г., а 12.00 гадзіне.
Часы працы германскага стэнда:
Серада, 6 лютага — 12.00-19.00
Чацвер-субота, 7–9 лютага — 10.00-19.00
Нядзеля, 10 лютага — 10.00-14.00
Паводле прэс-службы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску