Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Узнагарода НДА ўзняла прэстыж Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Узнагарода НДА ўзняла прэстыж Універсітэта імя Ніла Гілевіча

4 лютага 2019, 21:10 Навука, ТБМ 12
Узнагарода НДА ўзняла прэстыж Універсітэта імя Ніла Гілевіча

На чарговай Радзе ТБМ імя Ф. Скарыны  27 студзеня кандыдат гістарычных навук Алег Анатольевіч Трусаў, які выконвае абавязкі рэктара Універсі-тэта імя Ніла Гілевіча, распавёў пра дзейнасць, якую вядзе ТБМ па фарміраванні новай навучальнай установы.

– Пры Таварыстве беларускай мовы зараз дзейнічаюць курсы, на якіх займаюцца 75 наведвальнікаў. Гісторыя Беларусі, хімія, фізіка, матэматыка, польская, англійская і нямецкая мовы вывучаюцца праз беларускую мову. Аплата за курсы размяркоўваецца на арэнду памяшкання і аплату 15 выкладчыкаў, якія ёсць ў штаце.  З сакавіка мы набіраем вучняў 10-11 класаў для падтрыхтоўкі да здачы ЦТ. На курсы могуць прыязджаць навучэнцы не толькі з Менска, але і з ваколіц.

Ідзе актыўная праца з мэтай набыцця ліцэнзіі, але для гэтага трэба падрыхта-ваць персанальныя праграмы па 6 накірунках навучання, якія мы будзем прапаноўваць студэнтам.Трэба зрабіць падрабязныя навучальныя планы, прадаставіць спісы выкладчыкаў. Каб атрымаць ліцэнзію, трэба прадаставіць у Міністэрства адукацыіі і іншыя структуры больш чым 30 папер. Кожны тыдзень мы праводзім рэктарат і рухаем справу. Калі паспеем атрымаць ліцэн-зію ў гэтым годзе, то пачнем набіраць студэнтаў з верасня, калі не – то ў наступным годзе. 70 адсоткаў выкладчыкаў павінны быць уладкаваныя па працоўных кніжках. Але працаваць ва ўніверсітэце ахвотна пагаджаюцца кандыдаты і дактары навук сталага веку, якіх вельмі шмат.

Галоўнае, што Універсітэт ёсць, курсы працуюць, – падкрэсліў Алег Трусаў. – Калі мы ездзілі па Беларусі, то пераканаліся, што цікавасць да Універсітэта вялізарная. Нядаўна, калі мы былі ў Барысаве, мясцовая грамадскасць задавала шмат пытанняў наконт Універсітэта. Ахвочыя вучыцца ёсць. Прыватны Універсітэт дае нашмат больш, чым дзяржаўны.  У прыватным універсітэце не трэба ствараць камсамол і браць на працу ідэолага, ёсць свае перавагі. Такіх універсітэтаў у нас у краіне 10, і яны здольныя зарабляць грошы. Самае цяжкае – атрымаць ліцэнзію. Дзяржава, хаця не дае ні капейкі, але зацікаўлена, бо ў бюджэт пойдуць грошы. Навучанне будзе ісці па накірунках: бізнес і кампутарныя тэхналогіі, ахова культурнай спадчыны і турызм, літаратурны і мастацкі пераклад, культурало-гія, германістыка, украіна-знаўства, паланістыка. На кожны накірунак мы хочам браць па 60 студэнтаў.

Нядаўна хакеры ўзламалі ўніверсітэцкі сайт, што сведчыць пра неабыякавасць да яго. Зараз яго праца аднаўляецца. Мы адкрылі рахункі Універсітэта ў беларускіх і рускіх рублях, у еўра і далярах. Нядаўна ў ад Асамблеі недзяржаўных ар-ганізацый  наш Універсітэт атрымаў узнагароду ў намінацыі  “Новая ініцыятыва”. Гэта ўзняла наш прэстыж ва ўсім свеце, бо ў конкурсе ўдзельнічала 57 намінантаў, а ў журы было 112 грамад-скіх лідараў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Прыватная ўстанова адукацыі “Універсітэт імя Ніла Гілевіча”

аб’яўляе набор вучняў 10-11 класаў на курсы па праграме падрыхтоўкі да

Цэнтралізаванага тэставання па прадметах:

беларуская мова, англійская мова, нямецкая мова, польская мова, фізіка, матэматыка, хімія, гісторыя Беларусі.

Заняткі праводзяцца на працягу 3 месяцаў, два разы на тыдзень па 90 хвілін.

Пачатак работы курсаў з сакавіка 2019 года па меры фармавання групаў.

Аплата за курс па адным прадмеце складае 150 рублёў за 36 гадзін.

Па пытаннях залічэння на курсы звяртацца па тэл. 8-029-6283359, сп. Эліна.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0427
Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

13 снежня 2018, 10:5826
Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах
Мова

Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах

1 мая 2019, 14:4324
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5423
Далучайцеся да нас