Home
ТБМ

Рада ТБМ падтрымала ініцыятыву палітычных партый і грамадскіх арганізацый па абвяшчэнні 2019 года Годам беларускай мовы

Рада ТБМ падтрымала ініцыятыву палітычных партый і грамадскіх арганізацый па абвяшчэнні 2019 года Годам беларускай мовы

27 студзеня адбылося планавае паседжанне Рады ТБМ.

Рада заслухала справаздачу Старшыні ТБМ Алены Анісім, абмеркавала і прыняла План дзейнасці арганізацыі на 2019 год, прыняла рашэнні па ўдзеле ў палітычных і грамадскіх кампаніях 2019 года. Рада заслухала паведамленне Алега Трусава пра сітуацыю з універсітэтам імя Ніла Гілевіча і шэраг інфармацый з месцаў пра дзейнасць арганізацый і суполак ТБМ.

У ходзе разгляду Плану дзейнасці асаблівая ўвага была звернута на напісанне ХІ Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Папярэдне былі названы тэмы: 1. Тэкст з “Мужыцкай праўды” К. Каліноўскага; 2. Тэкст У. Арлова “Незалежнасць – гэта…”; 3. Верш У. Караткевіча “Беларуская песня”. Тэксты будуць надрукаваныя ў “Нашым слове”. Арганізацыі на месцах вольныя браць свае актуальныя тэксты. Там, дзе дыктоўкі будуць праводзіць уладныя структуры, будуць брацца таксама свае тэксты. Але арганізацыі ТБМ мусяць прыкласці максімум намаганняў, каб дыктоўка прайшла найбольш масава.

Пры разглядзе Плану асаблівая ўвага была звер-нута на тое, што сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту заснавання ТБМ. У План уключана падрыхтоўка і выданне “Летапісу ТБМ” за апошнія пяць гадоў, адказны С. Суднік.

Не забылі ў Плане і пра 75-годдзе вызвалення Беларусі ў 1944 годзе. 

Пры разглядзе ініцыятывы Партыі БНФ і іншых грамадскіх ды палітычных арганізацый па абвяшчэнні 2019 года Годам беларускай мовы пастанавілі:

  1. Падтрымаць ініцыятыву палітычных і грамадскіх арганізацый па абвяшчэнні 2019 года Годам беларускай мовы.
  2. Сумесна з іншымі палітычнымі і грамадскімі арганізацыямі распрацаваць “Праграму Года беларускай мовы”.

Рада таксама пастанавіла заклікаць палітычныя і грамадскія арганізацыі да ўдзелу ў палітычных і грамадскіх кампаніях з мэтай пашырэння ўжывання беларускай мовы, папулярызацыі здабыткаў беларускай культуры, ідэй незалежнасці і наогул беларушчыны ва ўсіх яе праявах.

Былі ўрычаны падзякі ТБМ юбілярам: Іосіфу Навумчыку, Радзіму Гарэцкаму, Юрыю Нагорнаму, Валянціне Крук, а таксамка Дзянісу Тушынскаму за распрацошку канчатковага варыянту “Закона аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы”.

Наш кар.

Previous article Мова Нанова: тэма "Веганства"
Next article Узнагарода НДА ўзняла прэстыж Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315