Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ЯЛІНКА Ў ПРУЖАНАХ

ЯЛІНКА Ў ПРУЖАНАХ

29 студзеня 2019, 08:50 ТБМ 8
ЯЛІНКА  Ў  ПРУЖАНАХ

Ужо ў дзясяты раз пад стары Новы год запрашае да сябе на свята ялінка ў Пружанскім палацыку, а арганізатарамі свята з’яўляюцца сябры Пружанскай арганізацыі ТБМ. Наша свята ў гэтым годзе адбылося 11 студеня і аб’яднала дзяцей і моладзь узорнага танцавальнага ансамбля “Круцёлачкі”, дзяцей нядзельнай школы пры Свята-Мікалаеўскай праваслаўнай царкве і маленькіх прыхаджан каталіцкага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, а ганаровымі гасцямі сталі выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Спачатку дзеці з касцёла паказалі тэатралізаваную пастаноўку на калядную тэматыку: пра пастушкоў, якія першымі даведаліся ад анёлаў аб нараджэнні Збаўцы, пра мудрацоў з Усходу, якія прыйшлі пакланіцца маленькаму Езусу, пра злога цара Ірада і яго жахлівы загад забіць усіх немаўлят у Віфліеме.

Прыйшоў да ўдзельнікаў святочнай ялінкі і Дзед  Мароз са Снягуркай. Ён слухаў, як дзеці чыталі вершы, вадзіў з імі карагоды, разам з усімі прысутнымі любаваўся прыгожым выкананнем беларускіх народных танцаў ансамблем “Круцёлачкі”, адорваў дзяцей цукеркамі. А пасля з вялікім захапленнем сачыў за выступленнем выхаванцаў нядзельнай школы, якія прыйшлі на свята з сапраўднай батлейкай – драўлянай двухпавярховай скрыняй з лялькамі і паказалі лялечны спектакль аб нараджэнні Хрыста. Усе дзеянні спектакля суправаджаліся вершаванымі дыялогамі і чароўнай музыкай.

Прыгадалі на ялінцы і язычніцкага бажка Зюзю, і Святога Мікалая, які ў калядную ноч прыносіць  паслухмя-ным дзецям падарункі. Завяршылася свята раздачай падарункаў, якія нам дапамагаюць набыць мясцовыя прадпрымальнікі, за што мы вельмі ім удзячныя.

Свята прайшло, як адзначыла карэспандэнтка мясцовай газеты “Раённыя будні” Зялевіч Алена, пад ззяннем каляднай зоркі. Дзеці і дарослыя ад усёй душы дзякавалі за сапраўдную казачную атмасферу, створаную намі для 60 дзяцей нашага горада, якія да Бога звяртаюцца па-беларуску, і мы спадзяёмся, што і ў паўсядзённым жыцці яны таксама будуць гаварыць на роднай мове.

Старшыня рады Пружанскай арганізацыі ТБМ  

Тарэса Жэгалава.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0427
Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

13 снежня 2018, 10:5826
Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах
Мова

Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах

1 мая 2019, 14:4324
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5423
Далучайцеся да нас