Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Менску адкрылася выстава карцін рок-музыканта Барыса Грабеншчыкова

У Менску адкрылася выстава карцін рок-музыканта Барыса Грабеншчыкова

29 студзеня 2019, 17:07 Грамадства, Культура, Навіны 40
У Менску адкрылася выстава карцін рок-музыканта Барыса Грабеншчыкова

У Нацыянальным мастацкім музеі 28 студзеня адкрылася выстава жывапісу савецкага і расейскага рок-музыканта, лідара гурту „Акварыум” Барыса Грабеншчыкова пад назвай „Татэмы зімагораў”. Яго карціны ўпершыню экспануюцца ў Беларусі. „Я вельмі люблю Беларусь, вельмі люблю Мінск. Для мяне вялікі гонар прадставіць свае карціны ў вашым нацыянальным музеі”, — адзначыў музыкант на прэс-канферэнцыі перад адкрыццём. Паводле слоў Грабеншчыкова, мастаком ён сябе не лічыць. „Я пачаў займацца жывапісам, як і музыкай, прыкладна ў адзін і той жа час. Мяне пытаюць, калі ў мяне ёсць магчымасць пісаць карціны. Гэта адбываецца паміж дзвюма гадзінамі ночы і шасцю раніцы, калі я бываю дома”, — сказаў ён. У НММ прадстаўлена каля 30 палотнаў аўтарства Грабеншчыкова, напісаных у асноўным за апошнія пяць гадоў. Раней выставы яго жывапіснай творчасці праходзілі ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Лондане і Нью-Ёрку. Жывапіс у творчасці Грабеншчыкова, паводле яго слоў, ніяк не звязаны з музыкай — гэта паралельныя працэсы. „Я не толькі прадаю свае карціны, але і дару іх. Сродкі, атрыманыя ад продажу, укладваю ў запіс сваіх песень. Гэта дазваляе практычна напалову пакрываць выдаткі на музыку”, — адзначыў ён. На пытанне, што яго натхняе на напісанне карцін, музыкант адказаў: „Наяўнасць фарбаў і палатна”. „Як у маці не можа быць любімага дзіцяці, так і ў мяне няма любімых карцін. Я іх усе люблю па-свойму”, — заявіў Грабеншчыкоў. Выстава работ рок-музыканта будзе працаваць у НММ да 10 сакавіка. belapan.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/u-mensku-adkrylasya-vystava-kartsin-rok/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Далучайцеся да нас