Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Абласная алімпіяда па роднай мове

Абласная алімпіяда па роднай мове

29 студзеня 2019, 09:00 Навука 26
Абласная алімпіяда па роднай мове

У дзейнасці Гарадзенскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны стала добрай традыцыяй прымаць удзел у заключных мерапрыемствах трэцяга этапу алімпіяды па роднай мове  сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных школ. Вось і ў мінулую суботу сябры абласной рады наведалі Скідзельскі прафесійны сельскагаспадарчы ліцэй, дзе адбылося падвядзенне вынікаў і аб’яўленне пераможцаў.

У выступах прамоўцаў – членаў арганізацыйнага камітэта і журы – прагучала  выказванне аб тым, што была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа настаўнікамі школ вобласці і з выкананнем заданняў асноўная частка ўдзельнікаў справілася паспяхова. З вучняў –  уладальнікаў дыпломаў першай і другой ступені была складзена каманда ўдзельнікаў апошняга заключнага этапа алімпіяды, якая будзе прадстаўляць Гарадзенскую вобласць на рэспубліканскім узроўні.

Прадстаўнікі Гарадзенскай суполкі ТБМ падаравалі пераможцам, якія занялі прызавыя месцы (з першага па трэцяе) кнігі па краязнаўстве  і выказалі пажаданне далейшых поспехаў у адкрыцці таямніц роднай мовы. Сярод настаўнікаў і класных кіраўнікоў былі распаўсюджаны газеты “Наша слова”.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас