Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларусь павялічыла экспарт камп’ютарных паслуг

Беларусь павялічыла экспарт камп’ютарных паслуг

25 студзеня 2019, 10:28 Грамадства, Навіны 53
Беларусь павялічыла экспарт камп’ютарных паслуг

За студзень—лістапад экспарт камп’ютарных паслуг Беларусі склаў 1 млрд 384,5 млн долараў і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года на 35,2%, сведчаць афіцыйныя статдадзеныя. Доля камп’ютарных паслуг у агульным экспарце паслуг вырасла да 17,6% (супраць 14,5% у студзені—лістападзе 2017 года). Паводле дадзеных Парку высокіх тэхналогій, адным з найбуйнейшых экспарцёраў камп’ютарных паслуг з’яўляецца кампанія EPAM Systems. Старшыня савета дырэктараў EPAM Systems Аркадзь Добкін, адказваючы на пытанні БелаПАН падчас прэс-канферэнцыі ў снежні 2018 года, выказаў меркаванне, што беларускі экспарт камп’ютарных паслуг будзе расці ў сярэднетэрміновай перспектыве больш чым на 20% у год. Топ-менеджар ІТ-кампаніі назваў поспехі, якіх дасягае ІТ-сектар Беларусі, „уражальнымі” і выказаў меркаванне, што пазітыўны ўплыў гэтага сектара на эканоміку працягнецца. Яшчэ адзін буйны гулец ІТ-галіны Беларусі кампанія VP Capital чакае, што па выніках 2018 года сектар інфармацыйна-камунікацыйных паслуг вырасце на 40% у параўнанні з 2017 годам. Як паведамлялася, асноўны аб’ём камп’ютарных паслуг беларускія кампаніі прадаюць на знешніх рынках. Пры гэтым каля 85% экспарту фарміруюць рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій. БелаПАН

Чытай больш на: https://www.racyja.com/ekanomika/belarus-pavyalichyla-ekspart-kampyuta/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас