Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Струбніца: руіны былой сядзібы роду Бісьпінгаў

Струбніца: руіны былой сядзібы роду Бісьпінгаў

22 студзеня 2019, 09:42 Грамадства, Культура, Навіны 82
Струбніца: руіны былой сядзібы роду Бісьпінгаў

Струбніца – зусім малапрыкметная на першы погляд вёска ў цяперашнім Мастоўскім раёне. Трапіць сюды можна, едучы, з Ваўкавыску ў Масты ці адпаведна наадварот. Упершыню тут пабываць мне ўдалося толькі летам 2018 года. Назва мясцовасці імаверна паходзіць ад старадаўняга слова “струп”, што азначае невялікае ўзвышша. Тапанімічныя слоўнікі ўтрымліваюць і слова “струга” з націскам на апошні склад і рознымі значаннямі – як высокае месца, так і мокрае месца, якое парасло хмызняком, ці балоцістая мясціна, ці нават тонкі ручаёк. Струбніца ведама з 16 стагоддзя, першая згадка пра яе датуецца 1558 годам. Тады яна складалася з трох частак, у кожнай было па 60 пляцаў. Да 1795 года была уладаннем Сухадольскіх, пазней – роду Бісьпінгаў. Найбольш прыкметны мясцовы помнік – драўляны касцёл. Пра яго мы расказвалі раней. Ля шашы Ваўкавыск-Пескі пры павароце на Струбніцу пры дарозе можна пабачыць стары млын. Далей захаваліся руіны даўняй сядзібы, усяго ажно каля дзясятку розных, пераважна былых гаспадарчых пабудоваў. Гэтыя руіны вельмі ўразяць падарожніка. Відаць, што даўняя сядзіба была вельмі разбудаванай, а мясцовая гаспадарка дастаткова развітой. Аднак надзей на рэстаўрацыю былой сядзібы зараз вельмі мала і гэта асабліва прыкра.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/vandrouki/strubnitsa-ruiny-byloj-syadziby-rodu-bi/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Далучайцеся да нас