Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ва Украіне забаранілі сэкс без афіцыйнай згоды

Ва Украіне забаранілі сэкс без афіцыйнай згоды

18 студзеня 2019, 09:48 Грамадства, Культура, Навіны 22
Ва Украіне забаранілі сэкс без афіцыйнай згоды

11 студзеня ў сілу ўвайшлі змены ў Крымінальны кодэкс Украіны, якія тычацца сэксуальнага гвалту. Цяпер сэкс без згоды ў вуснай, пісьмовай або невербальнай форме лічыцца згвалтаваннем.

У Еўропе існуе ўсяго дзесяць краін, дзе паводле дзеючага заканадаўства на сэкс неабходна атрымаць згоду, сярод іх Вялікабрытанія, Ірландыя, Германія, Кіпр. Летам мінулага года адпаведны закон прыняў і парламент Швецыі. Зараз да гэтага спіса далучылася Украіна.

Сутнасць змен зводзіцца да наступнага: калі жанчына (пол ахвяры не важны, пацярпелым можа лічыцца і мужчына, аднак на практыцы гаворка ідзе пераважна пра жанчын) не супраціўлялася, гэта зусім не значыць, што яна была згодная на палавы акт. Мужчына мог яе запалохаць, альбо настаяць на сваім без ужывання сілы, і гэта ўжо будзе лічыцца гвалтам. Пасіўнасць партнёра не азначае згоды.

Доўгі час згвалтаванні і іншыя праявы сэкс-гвалту вызначалі праз прынцып «толькі не азначае не».

Гэта значыць, чалавек, які не хоча сэкс-кантакту з іншым чалавекам, можа цвёрда заявіць пра сваю нязгоду і, калі гэту заяву праігнаруюць, усе далейшыя дзеянні крыўдзіцеля можна расцэньваць як згвалтаванне або гвалт.

 

З гэтага часу будзе дзейнічаць канцэпцыя добраахвотнай згоды, ці «толькі так азначае так».

Злачынствам будзе і палавы акт з чалавекам, што спіць, так што партнёрам лепей упэўніцца загадзя, што ў іх у гэтым плане поўнае паразуменне.

крыніца

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Далучайцеся да нас