Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларусі жыць у вяках! Рэзалюцыя Віцебскай абласной канферэнцыі “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”(05.01.2019)

Беларусі жыць у вяках! Рэзалюцыя Віцебскай абласной канферэнцыі “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”(05.01.2019)

18 студзеня 2019, 20:00 Грамадства, Мова, Навіны, ТБМ 34
Беларусі жыць у вяках! Рэзалюцыя Віцебскай абласной канферэнцыі “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”(05.01.2019)

Мы, удзельнікі Віцебскай абласной  гістарычнай канферэнцыі ”Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”, сцвярджаем:

— Беларусь – гэта незалежная краіна, якая мае старажытную гісторыю дзяржаўнасці.

У пачатку 14 стагоддзя старабеларуская дзяржава аб’ядноўвала тры народы ўсходняй Еўропы пад назвай Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

— Самая  магутная дзяржава Цэнтральной і Усходняй Европы- ВКЛ- паспяхова супрацьстаяла  захопнікам з Захаду (крыжаносцам) і з Паўднёвага Усхода ( мангола-татарам). Вялікае княства было надзейным хаўруснікам і абаронцам  паўночных рускіх зямель, Наўгародскіх і  Пскоўскіх, ад нямецкой экспансіі.

-У 16-17 вяках ВКЛ было цэнтрам культуры, адукацыі  Цэнтральной і Усходняй Еўропы, дзяржавай з самым дэмакратычным і прагрэсіўным заканадаўствам.

— Пачынаючы з 16 стагоддзя, наша дзяржава становіцца абъектом агрэссіі з боку створанай ханамі Залатой Арды Масковіі.  С 1500 года войскі маскоўскіх князёў і цароў увесь час парушалі межы Вялікага Княства Літоўскага, пераўтвараючы ў пустку гарады і вёскі, забіваючы і рабуючы насельніцтва, вывозячы ў Масковію беларускіх майстроў. Апошняя агрэсія   прывяла да акупацыі і знішчэння дзяржаўнасці ў 1795 годзе. Дзвесці гадоў расейскай акупацыі беларускі народ змагаўся за сваю незалежнасць. У выніку развала Рассейскай імперыі ў 1917 годзе беларусы здолелі адрадзіць сваю незалежную дзяржаву- БНР. Але бальшавікі пад прыкрыццём дэмагагічнай рыторыкі аб праве народаў на самавызначэнне аднавілі імперыю ў савецкім фармаце. Распад імперыі у 1991 годдзе даў беларускаму народу новый шанец.

— Беларусь як незалежная жыве ўжо 30 гадоў, аднак амаль усе гэтыя гады Беларусь, яе народ адчуваюць сталы эканамічны, палітычны і інфармацыйны  ціск з боку Расеі, які ўсё часцей ідзе пад заклікамі і патрабаваннямі крамлёўскіх дзеячоў аб знішчэнні беларускай дзяржаўнасці  і новага далучэння да Расеі. Асабліва гэтая антыбеларуская палітыка ўзмацнілася пасля агрэсіі Масквы супраць Украіны і захопу Крыма ў 2014-м гдзе.

Больш тут

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1015
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
Далучайцеся да нас