Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
«Спадчына ў дзеянні»: конкурс рэалізаваных праектаў

«Спадчына ў дзеянні»: конкурс рэалізаваных праектаў

16 студзеня 2019, 15:18 Грамадства, Навіны 21
«Спадчына ў дзеянні»: конкурс рэалізаваных праектаў

Рэспубліканская грамадская арганізацыя «Беларускі камітэт ІКАМОС» аб’яўляе конкурс рэалізаваных праектаў у галіне работы з гісторыка-культурнай спадчынай у 2014-2018 гг..

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як творчыя калектывы, так і індывідуальныя аўтары. «Конкурсам «Спадчына ў дзеянні» мы хочам паказаць, што  Беларусі ёсць чам ганарыцца ў галіне працы са спадчынай. У нас адбываецца шмат выдатных падзей, як у рэстаўрацыі, гэтак ў творчай і грамадскай сферах. Да таго ж, важна паказаць, што грамадскасць сама здольная выяўляць і ацэньваць такія дасягненні», – кажа Сцяпан Стурэйка, старшыня праўлення ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», каардынатар конкурсу «Спадчына ў дзеянні». Палажэнне конкурсу «Спадчына ў дзеянні» і форма заяўкі, а таксама склад журы размешчаны на сайце Беларускага камітэта ІКАМОС belarus.icomos.org. Пазней там з’явяцца кароткія апісанні праектаў, пададзеных на разгляд журы. Старт прыёма заявак – 15 студзеня, 2019, Апошні дзень падачы – 15 сакавіка, 2019. Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылайце на электронную пошту: konkurs.icomos@gmail.com   Альбо на адрас 220092, Менск, вул. Траецкая набярэжная, 6. Група ў Фэйсбук https://www.facebook.com/icomosby/?ref=your_pages Хто можа ўдзельнічаць? Архітэктары, рэстаўратары і праектныя арганізацыі; Грамадскія арганізацыі і ініцыятывы; Пісьменнікі, навукоўцы, мастакі, дызайнеры, журналісты. якія рэалізавалі праекты ў справе гісторыка-культурнай спадчыны ў перыяд з 2014 да 2018 года (за апошнія пяць гадоў): «Спадчына ў дзеянні»: 5 намінацый, у якіх прымаюцца заяўкі на конкурс: Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны – для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый; Лепшы творчы праект/творчая праца, накіраваная на пераасэнсаванне гісторыка-культурнай спадчыны – для індывідуальных творцаў; Лепшая рэалізаваная (або ў працэсе рэалізацыі) рэстаўрацыя/ревіталізація/кансервацыя/рэадаптацыя архітэктурнай спадчыны – для архітэктараў і рэстаўратараў; Лепшая «папяровая» канцэпцыя рэстаўрацыі / ревіталізацыі / кансервацыі / рэадаптацыі архітэктурнай спадчыны – для маладых прафесіяналаў і творчых калектываў; Лепшая інтэр’ерная рэстаўрацыя і рэстаўрацыя буйных твораў мастацтва – для мастакоў-рэстаўратараў.   

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/spadchyna-u-dzeyanni-konkurs-realiza/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Збіральнік скарбаў зямлі беларускай
Навука

Збіральнік скарбаў зямлі беларускай

14 верасня 2023, 22:5319
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0517
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4716
Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам
Выданні

Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам

3 сакавіка 2020, 20:3315
Далучайцеся да нас