Канферэнцыя “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”, якая прайшла ў Віцебску 5 студзеня, узняла пытанні станаўлення беларускай нацыі; утварэння беларускай дзяржаўнасці; перспектываў яе захавання ва ўмовах расійскага эканамічнага і інфармацыйнага ўплыву.
Канферэнцыю арганізавалі прадстаўнікі гарадской дэмакратычнай супольнасці – запрасілі вядомых сталічных навукоўцаў і мясцовых даследчыкаў. Актавая зала абласной бібліятэкі была поўнай: слухачы на канферэнцыю прыехалі нават з рэгіёнаў.
Размове пра беларускую ідэнтычнасць і дзяржаўнасць папярэднічала ўскладанне кветак да помніка вялікаму князю Альгерду, які неаднаразова “прыхіляў дзіду сваю да брамы маскоўскае”. У часы яго кіравання сярэднявечны Віцебск дасягнуў найвышэйшага росквіту, і гэтую постаць гараджане лічаць увасабленнем моцы і самабытнасці горада.
Ідэя правесці канферэнцыю, падкрэсліўшы адметнасць Віцебска насуперак распаўсюджаным меркаванням пра тое, што гэта “самы расійскі” з усіх беларускіх гарадоў, з’явілася паўгода таму. Пра гэта распавёў у пачатку імпрэзы яе ініцыятар Хрыстафор Жаляпаў.
– У ліпені, падчас “Славянскага базару”, арганізатар “рускіх маршаў” Сяргей Бабурын правёў тут з’езд грамадзянскай ініцыятывы “Саюз” – супольнага ўтварэння расійскіх і беларускіх прыхільнікаў “адзінай дзяржавы”. З’езд праходзіў употайкі ад шырокай грамадскасці, але на яго былі запрошаны прадстаўнікі праваслаўнай царквы і віцебскіх прарасійскіх колаў. Калі звесткі пра ініцыятыву “Саюз” трапілі ў прэсу, я чарговы раз адчуў крыўду за імідж горада, які прытуліў удзельнікаў антыбеларускага сходу, – сказаў Жаляпаў.
Канферэнцыя “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”, якая прайшла ў Віцебску 5 студзеня, узняла пытанні станаўлення беларускай нацыі; утварэння беларускай дзяржаўнасці; перспектываў яе захавання ва ўмовах расійскага эканамічнага і інфармацыйнага ўплыву.
Канферэнцыю арганізавалі прадстаўнікі гарадской дэмакратычнай супольнасці – запрасілі вядомых сталічных навукоўцаў і мясцовых даследчыкаў. Актавая зала абласной бібліятэкі была поўнай: слухачы на канферэнцыю прыехалі нават з рэгіёнаў.
Размове пра беларускую ідэнтычнасць і дзяржаўнасць папярэднічала ўскладанне кветак да помніка вялікаму князю Альгерду, які неаднаразова “прыхіляў дзіду сваю да брамы маскоўскае”. У часы яго кіравання сярэднявечны Віцебск дасягнуў найвышэйшага росквіту, і гэтую постаць гараджане лічаць увасабленнем моцы і самабытнасці горада.
Ідэя правесці канферэнцыю, падкрэсліўшы адметнасць Віцебска насуперак распаўсюджаным меркаванням пра тое, што гэта “самы расійскі” з усіх беларускіх гарадоў, з’явілася паўгода таму. Пра гэта распавёў у пачатку імпрэзы яе ініцыятар Хрыстафор Жаляпаў.
– У ліпені, падчас “Сла-вянскага базару”, арганізатар “рускіх маршаў” Сяргей Бабурын правёў тут з’езд грамадзянскай ініцыятывы “Саюз” – супольнага ўтварэння расійскіх і беларускіх прыхільнікаў “адзінай дзяржавы”. З’езд праходзіў употайкі ад шырокай грамадскасці, але на яго былі запрошаны прадстаўнікі праваслаўнай царквы і віцебскіх прарасійскіх колаў. Калі звесткі пра ініцыятыву “Саюз” трапілі ў прэсу, я чарговы раз адчуў крыўду за імідж горада, які прытуліў удзельнікаў антыбеларускага сходу, – сказаў Жаляпаў.
Падчас канферэнцыі выступоўцы неаднаразова згадвалі і выказванне пра тое, што “Магілёў – больш рускі, чым беларускі”, бо за гэтымі словамі праглядаецца і ўмоўная паралель з Віцебскам. Абодва гарады знаходзяцца на памежжы з Расіяй, і абодва ледзве не сталі яе часткай неўзабаве пасля абвяшчэння ССРБ (Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь), якое адбылося ў пачатку студзеня 1919 г. у Смаленску.
Ці было гэта праявай свабоднага волевыяўлення беларускага народа, як пісалі ў савецкіх падручніках, калі стварэнне БССР ініцыявалася “з Крамля”? Якімі былі сапраўдныя мэты расійскіх стваральнікаў “беларускай дзяржаўнасці”, што кіраваліся парадай Уладзіміра Леніна пра стварэнне “буфернай рэспублікі” на мяжы с Польшчай? Пра гэта распавяла даследчыца Ніна Стужынская, падкрэсліўшы, што фармулёўка пра “мару беларусаў стацца часткай вялікай сацыялістычнай краіны” выглядае сумнеўнай нават для сучасных беларускіх уладаў.
Невыпадкова 100 год БССР гучна не адзначалася на дзяржаўным узроўні, а дазвол на святкаванне стагоддзя БНР улады ўсё-ткі далі, лічыць даследчыца. Аднак у сучасных падручніках па гісторыі Беларусі, перапрацаваных у канцы 1990-х, паўтараецца прасавецкая версія выкладання падзеяў, канстатавалі слухачы.
З паведамленнямі пра гісторыю гарадоў Віцебшчыны выступілі гісторыкі Сяргей Тарасаў і Ігар Цішкін, края-знаўцы Міхась Баўтовіч і Ігар Казмярчак. Яны казалі пра адметнасці, што сведчаць пра адрознасць лёсаў Віцебска, Полацка і Оршы ад расійскіх гарадоў.
Адметнае архітэктурнае аблічча таго ж Віцебска ў большай частцы страчанае, падкрэсліў Цішкін.
– Віцебск паўставаў як еўрапейскі горад. Але віцебскім уладам заманулася паставіць тут помнік княгіні Вользе, якая нібыта заснавала горад, – паставіць насуперак гістарычным фактам. Кіраўнікі горада не дбаюць пра аднаўленне архітэктуры, страчанай не толькі падчас апошняй вайны, але і знішчанай свядома ў паваенны час. Затое ў нас ёсць помнік Пушкіну і “залатой рыбцы”. Нібыта ў культурнай палітыцы ўлады ўвасабляюць колішняе выслоўе Хрушчова – “чым хутчэй мы загаворым па-руску, тым хутчэй збудуем камунізм”, – кажа гісторык.
Пра расійскі інфармацыйны ўплыў, у якім патанае Віцебск, дый іншыя беларускія гарады, разважаў мясцовы журналіст Зміцер Казакевіч. З ягоных назіранняў, гэта ўплыў перадусім тэлевізійны – як расійскіх тэлеканалаў, так і мясцовых, што ствараюць пераважна рускамоўны кантэнт. Супрацьпаставіць гэтаму практычна няма чаго: у Віцебску няма ніводнага беларускага класа, тым болей – школы, зазначыў пачэсны сябар абласной рады ТБМ Іосіф Навумчык.
Паводле палітолага Андрэя Ляховіча, Расія можа пазбавіць Беларусь нафтавых датацый, а гэта пацягне за сабой эканамічны спад і збядненне насельніцтва.
Аднак, незалежна ад далейшай хады падзеяў, беларусам варта дбаць пра захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці. Асабліва тут, у памежных рэгіёнах, дзе ўплыў “рускага свету” найбольш адчувальны. Таму ўдзельнікі канферэнцыі выклалі тэзы, якія варта ўключыць у рэзалюцыю ды накіраваць яе ўладам пасля канчатковай дапрацоўкі. Сярод патрабаванняў віцяблянаў – абмежаванне прапагандысцкіх перадач расійскіх тэлеканалаў, стварэнне беларускамоўных класаў, забарона дзейнасці шэрагу грамадскіх аб’яднанняў і інтэрнэтпаблікаў прарасійскага накірунку.
Але самае істотнае, пагадзіліся ўдзельнікі канферэнцыі, – гэта пашырэнне беларушчыны на ўласным прыкладзе: не быць абыякавымі да праяваў чужога гвалтоўнага ўплыву, паведамляць пра кожны выпадак антыбеларускай агрэсіі ў адпаведныя органы і ў СМІ, і самім “лезці ў скрыню”, зважаючы на прапагандысцкія магчымасці тэлебачання.
Паводле Радыё Свабода.