Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пачаўся прыём заявак на Прэмію Цёткі для пісьменнікаў і ілюстратараў

Пачаўся прыём заявак на Прэмію Цёткі для пісьменнікаў і ілюстратараў

10 студзеня 2019, 10:38 Грамадства, Культура, Мова, Навіны 48
Пачаўся прыём заявак на Прэмію Цёткі для пісьменнікаў і ілюстратараў

Стартуе чацвёрты сезон Прэміі Цёткі, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. На конкурс прымаюцца кнігі 2018 года, напісаныя на беларускай мове.

Прэмія Цёткі мае дзве намінацыі: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (незалежна ад роду літаратуры — проза, паэзія, драматургія — аўтару арыгінальнай беларускай кнігі) і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі (мастаку-ілюстратару). Рашэнне па вызначэнні пераможцы ў кожнай намінацыі прымае асобнае журы. Кожны лаўрэат атрымае грашовы прыз, эквівалентны 2000 долараў.
 
Каб падаць кнігу на конкурс, трэба да 31 студзеня запоўніць форму на сайце ciotka.by. Прапанаваць кнігу на разгляд могуць самі аўтары і мастакі, сябры журы, аргкамітэт прэміі, выдавецтвы і наогул любы зацікаўлены чытач.
 
Прэмія Цёткі ўручаецца з 2016 года пры падтрымцы фонда «Вяртанне». За гэты час пераможцамі прэміі рабіліся Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай «Сем ружаў», Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», Валер Гапееў з кнігай «Мая мілая ведзьма» і Лізавета Лянкевіч з ілюстрацыямі да кнігі Рыгора Барадуліна «Азбука. Вясёлы вулей».

Паводле прэс-рэлізу

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Верабей чырыкае для дзяцей
літаратура

Верабей чырыкае для дзяцей

21 лістапада 2025, 18:3421
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0918
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3817
Далучайцеся да нас