Home
ТБМ

Навагодні творчы вечар Баранавіцкага ТБМ

Навагодні творчы вечар Баранавіцкага ТБМ

У пятніцу, 28 снежня, на сядзібе ў Русінах Баранавіц-кага раёна адбыўся Навагодні творчы вечар. Яго зладзілі ак-тывісты Баранавіцкай гарадской арганізацыі  грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Гэта была цудоўная імпрэза з танцамі, песнямі, вершамі. Адной з першых прагучала “Навагодняя песня” (словы Сержука Сокалава-Воюша, музыка Таццяны Грыневіч).

…I радасна на свяце,

I весела – да слёз! –

Калі у цёплай хаце

Гасцюе Дзед Мароз.

 

І сапраўды у нашай хаце было цёпла, весела і ўтульна. Запрошаная госця Таццяна Грыневіч заваражыла ўсіх сваім голасам і цудоўным выкананнем песень. Асабліва ўразілі  “Бэсамэ мучо” на беларускай мове ў перакладзе Сержука Сокалава-Воюша і кранальнае выкананне паланэза “Развітанне з Радзімай” (музыка Міхала Клеафаса Агінскага).

Сэрца напаўнялася шчасцем і дабрынёй, калі свае вершы чыталі таленавітыя паэты, на якіх шчодрая наша баранавіцкая зямля. Аляксей Белы прапанаваў вершы з новай кнігі “Жыві, дзе ўдосталь ветру…”, якія натхняюць вандраваць, памятаць пра свае карані і кахаць. Выклікалі добрую ўсмешку і радасны настрой вершы Алеся Бакача, асабліва верш “Паркур” з кнігі  вершаў “Ну-ля-Вы-я”.

Ну і, канешне ж, танцы… Шчырыя, дынамічныя, жыццярадасныя гульні, карагоды, танцы, якімі заўсёды суправаджаліся ўсе святы і народныя абрады беларусаў. Закружылі ў парах ці тройках усе госці. “Падыспань”, “Полька”, “Кракавяк”, “Базар” пад акампанемент музыкі Аляксея Крукоўскага і Таццяны Грыневіч нікога не пакінулі абыякавымі.

Сапраўды кажуць, хто ўмее добра працаваць, той ўмее і добра адпачываць. Напярэдадні Новага Года гэта цудоўная сустрэча аднадумцаў, сяброў, творчых асоб надала натхнення, веры ў свае сілы і ў тое, што наступны год будзе яшчэ цікавейшым і багацейшым на падзеі.

Жадаем Вам шчасця, здароўя, кахання, поспехаў у справах і асабістым жыцці, шчырых сяброў і ўвагі з боку родных. Няхай здзейсняцца Ва-шы жаданні і мары! Вясёлых святаў!

М. Падгайскі,

г. Баранавічы.

 

Previous article Да 100-годдзя БССР. Літаратурны вобраз кіраўніка першага ўрада БССР
Next article Мова Нанова: тэма "Варожбы"

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915