Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Германія патрабуе ў Расіі вярнуць культурныя каштоўнасці. Якая пазіцыя Беларусі па сваёй спадчыне?

Навіны Германіі. Германія патрабуе ў Расіі вярнуць культурныя каштоўнасці. Якая пазіцыя Беларусі па сваёй спадчыне?

2 студзеня 2019, 17:36 У свеце 11
Навіны Германіі.  Германія патрабуе ў Расіі вярнуць  культурныя каштоўнасці. Якая  пазіцыя Беларусі па сваёй спадчыне?

Германія зноў заклікала Расію вярнуць культурныя каштоўнасці, вывезеныя з нямецкай тэрыторыі пасля Другой сусветнай вайны. Пра гэта расійскай газеце “Вести” заявілі ў нямецкім пасольстве ў Маскве, спаслаўшыся на бюро ўпаўнаважанага па пытаннях культуры ва ўрадзе ФРГ Монікі Грутэрс. Пры гэтым у дыпмісіі адзначылі, што Берлін, у сваю чаргу, гатовы працягваць перамовы па вяртанні расійскай спадчыны, размешчанай на тэрыторыі Германіі.

Нямецкі бок называе культурныя каштоўнасці, вывезеныя падчас вайны з тэрыторыі Трэцяга Рэйха, трафейнымі, расійскі – перамешчанымі. Самыя знакамітыя з іх – знаходкі Генрыха Шлімана і Эберсвальдскі скарб, а таксама тысячы ўнікальных залатых прадметаў і ўпрыгожванняў, якія адносяцца да IX стагоддзя да н.э.

Як заявілі “Вестям” у Бюро ўпаўнаважанага па пытаннях культуры і СМІ Германіі, “культурныя аб’екты, якія ўвасабляюць выбітныя дасягненні нацыі і складнік яе гісторыі і самабытнасці, не павінны выкарыстоўвацца ў якасці кампенсацыі за ваенныя страты”.

Па меркаванні нямецкага боку, гэтая пазіцыя пацвярджаецца міжнароднымі дамовамі, у прыватнасці Гаагскімі правіламі вядзення вайны ад 1907 года. Акрамя таго, у 2017-м годзе былі зарэгістраваны чатыры выпадкі, калі расійскія прадметы мастацтва добраахвотна вярталіся з Германіі (у тым ліку гаворка ідзе пра карціны, вывезеныя ў 1944 годзе з Гатчынскага палаца).

У каментары “Вестям” спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі Міхась Швыдкой заявіў, што пакуль з Берлінам няма па-літычнага дыялогу, казаць пра абмен трафейнымі каштоўнасцямі не мае сэнсу.

Таксама ён нагадаў, што ў Расіі дзейнічае закон ад 1998 гада “Пра каштоўнасці, перамешчаныя ў РФ у выніку Другой сусветнай вайны і яе наступстваў”.

Паводле дакумента, пераважная большасць гэтых прадметаў мастацтва зараз лі-чацца культурнай спадчынай Расіі і не можа быць вывезена ці перададзена іншым краінам.

 

Якая пазіцыя Беларусі ў гэтым пытанні? Па інфармацыі “Камерсанта”, беларускі бок яшчэ ў 1990-я гады прадпрымаў спробы вярнуць у Беларусь некалькі слуцкіх паясоў. Тым больш, што ў Маскве толькі ў Дзяржаўным гістарычным музеі захоўваюцца 80 цэлых паясоў і 60 фрагментаў. Гэтыя спробы завяршыліся безвынікова.

Афіцыйную пазіцыю Масквы ў 2009 годзе сфармуляваў тагачасны міністр ку-льтуры Аляксандр Аўдзееў.

– Расійскі бок гатовы надаць Беларусі права экспанаваць без абмежаванняў слуцкія папясы са сваіх музеяў, – запэўніў ён падчас візіту ў Нацыянальны мастацкі музей.

Але пра вяртанне гаворкі не ідзе:

– Не варта адчыняць скрыню Пандоры, інакш будуць сустрэчныя просьбы.

У адрозненне ад Германіі, пазіцыя Беларусі ў гэтым пытанні меней катэгарычная. Пры Савеце міністраў працуе камісія па вяртанні культурных каштоўнасцяў. У студзені 2017 года яна была створана зноў (папярэдні склад камісіі працаваў з 2012 года).

Алесь Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які працаваў у камісіі абодвух складаў, распавядаў TUT.BY, што ў 2016-м ён і яго калегі завяршылі працу па стварэнні базы дадзеных па культурных каштоўнасцях. У ёй прадстаўлены больш за тысячу пазіцый.

– Там ёсць індывідуальныя пазіцыі – як крыж Ефрасінні Полацкай ці Полацкае Евангелле. А ёсць комплексныя – напрыклад, бібліятэка Радзівілаў, у якой захоўваліся дзясяткі тысяч дакументаў, – тлумачыў Алесь Суша.

Частка базы дадзеных выкладзена на адмысловым інтэрнэт-партале.

– Будзем рэалістамі: вярнуць нешта з дзяржаўных збораў замежных краін амаль нерэальна, – казаў Алесь Суша. – Напрыклад, у свеце захавалася каля 520 кніг Францішка Скарыны (пераважная большасць у Расіі). Натуральна, нам бы вельмі хацелася іх вярнуць. Але амаль ніякай магчымасці няма. Або на працягу цэлых дзесяцігоддзяў мы вядзём перамовы пра вяртанне з Кіева бібліятэкі Храптовічаў. Перамовы пачаліся яшчэ ў 1920-х гадах і цягнуцца дагэтуль. Але захавальнікам з’яўляецца Нацыянальная бібліятэка Украіны імя У.І. Вяр-надскага. Як дзяржаўная структура, яна пярэчыць перадачы, хаця на тое ёсць юрыдычныя падставы.

Дзяніс Марціновіч,

TUT.BY.

Фота: Аляксандра

Васюковіча, TUT.BY.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3619
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію
Грамадства

Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію

28 сакавіка 2019, 17:0618
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0417
Далучайцеся да нас