• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 25 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
“Энергія душы” ад Уладзіміра Васько

“Энергія душы” ад Уладзіміра Васько

2 студзеня 2019, 17:24 Выданні 20
“Энергія душы” ад Уладзіміра Васько

Літаратурнае аб’яднанне “Суквецце”, якое існуе пры рэдакцыі “Лідскай газеты” кожны месяц збірае сваіх аднадумцаў, прыхільнікаў мастацкага слова ў літаратурным аддзеле (доме Валянціна Таўлая) Лідскага гістарычна-мастацкага музея. А гэты раз мясцовыя літаратары сабраліся на прэ-зентацыю чарговай кнігі Уладзіміра Васько “Энергія душы”, якая нядаўна выйшла ў друк з Лідскай друкарні і прысвечана малой радзіме аўтара – вёсцы Ліпічанка Шчучынскага раёна. Гэта ягоная шостая па ліку кніга. А першай – “Прасветленасць” –  было наканавана парадаваць чытачоў у 1981 годзе. Другая – “На схілах берагоў” – выйшла ў свет у 1997 годзе, потым – “Кругаварот жыцця” – у 2011 годзе, “Лясная рапсодыя” – 2013 год, “Зігзагі лёсу” – 2017 год.

 

У новай кнізе змешчаны вершы і проза аўтара. Выданне апавядае пра вёскі Наднямоння, родную прыроду, адносіны паэта да людзей і часу. Акрамя гэтага чытач знойдзе ў кнізе лірычныя, спавядальныя творы, вершы грамадзянскага гучання, цыкл вершаў для дзіцячай аўдыторыі і фантастычную аповесць для дзяцей “На залатой планеце”. Знайшлося месца ў кнізе і для паэтычнай фантастыкі “Лідскія паэты ў космасе”, “На Венеры”, “Фантазія” і інш., а таксама прозы “Водпаведзь”, “Завіток”, “Ідзі, мой міленькі!”, “Балэбка”,  “Знявераны”.

За плячыма Уладзіміра Гаўрылавіча – Га-радзенскі педінстытут (цяпер дзяржаўны ўніверсітэт) імя Янкі Купалы, праца ў рэдакцыях Шчучынскай (1959 -1960), Дзятлаўскай (1967-1972) і Лідскай (1972-2000) раённых газет. Трэба зазначыць, што да 2003 года У. Васько кіраваў літаратурным аб’яднаннем “Суквецце”, між іншым, назву  якому таксама даў ён. А ў 2007 годзе шаноўны лідскі пісьменнік быў прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Выхад кнігі – гэта заўсёды радасць не толькі для яе аўтара, але і для чытача, тым больш, калі яго творы становяцца запатрабаванымі. У гэтым можна было ўпэўніцца падчас прэзентацыі, калі гучалі цёплыя водгукі чытачоў ад ранейшых прачытаных яго кніг. Было прыемна пачуць вершы з вуснаў самога аўтара і гісторыю іх узнікнення. Напрыканцы кожны ахвочы змог набыць чарговы асобнік з аўтографам Уладзіміра Васько. Вядома, напісанае застаецца ў гісторыі. А ў планах Уладзіміра Гаўрылавіча – папоўніць кніжную гісторыю. І гэта значыць, што наперадзе яшчэ не адна кніга лідскага пісьменніка.

Алесь Хітрун,

кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Суквецце”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі  ТБМ
Мова

Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ

11 сакавіка 2020, 22:1219
“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ
Мова

“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ

4 лютага 2020, 09:0617
Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы
Выданні

Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы

12 студзеня 2021, 19:0317
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5216
Далучайцеся да нас