Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Найлепшыя кнігі 2018-га: Някляеў, Арлоў і Бартосік — рэйтынг Радыё Свабода

Найлепшыя кнігі 2018-га: Някляеў, Арлоў і Бартосік — рэйтынг Радыё Свабода

27 снежня 2018, 10:13 Выданні, Грамадства, Мова, Навіны 25
Найлепшыя кнігі 2018-га: Някляеў, Арлоў і Бартосік — рэйтынг Радыё Свабода

Экспэрты Свабоды назвалі найлепшыя кнігі, выдадзеныя ў 2018 годзе. Галасаваньне праводзілася ў трох намінацыях: проза, паэзія, нон-фікшн.

Найлепшай празаічнай кнігай прызналі «На ўсякім сьвеце» Ўладзімера Някляева (57 балаў). За ёй ідуць «Мае дзевяностыя» Альгерда Бахарэвіча (55) і «Сузіральнік» (53) Андрэя Федарэнкі.

У паэзіі найбольшую колькасьць балаў (67) атрымаў зборнік балядаў Уладзімера Арлова «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань». На другой пазыцыі — зборнік Алеся Разанава «Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж» (63), на трэцяй — зборнік Алега Мінкіна «Мяне тут не было…» (54).

У намінацыі непрыдуманай літаратуры першы радок заняла кніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста» (73), якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. «Бульба ў райскім садзе» Паўла Касьцюкевіча на другім месцы (37), «Прыпадобніўшыся да насарога» Алеся Анціпенкі — на трэцім (32).

Мы прасілі нашых экспэртаў назваць у кожнай з трох намінацыяў па пяць найлепшых, на іх думку, кніг году. Падлік праводзіўся сумаваньнем балаў за кожную пазыцыю сьпісаў: за першую 10, другую 9, трэцюю 8, чацьвёртую 7, пятую 6 балаў.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Навіны Германіі. Лаўрэш Леанід.  Яшчэ раз пра старыя лідскія вайсковыя могілкі
Гісторыя і краязнаўства

Навіны Германіі. Лаўрэш Леанід. Яшчэ раз пра старыя лідскія вайсковыя могілкі

26 чэрвеня 2025, 19:1059
Навіны Германіі. 75 гадоў Федэральнаму агенцтву тэхнічнай дапамогі
У свеце

Навіны Германіі. 75 гадоў Федэральнаму агенцтву тэхнічнай дапамогі

29 жніўня 2025, 07:1858
Мова Нанова: Дзень роднай мовы. Тры гісторыі
Мова

Мова Нанова: Дзень роднай мовы. Тры гісторыі

4 сакавіка 2019, 19:4153
Астраномы знайшлі, нарэшце, апошнія часткі Сусвету, якія адсутнічаюць.
Грамадства

Астраномы знайшлі, нарэшце, апошнія часткі Сусвету, якія адсутнічаюць.

24 верасня 2018, 12:4352
Далучайцеся да нас