Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Нямеччына патрабуе ад Расеі вярнуць культурныя каштоўнасьці. А Беларусь?

Нямеччына патрабуе ад Расеі вярнуць культурныя каштоўнасьці. А Беларусь?

20 снежня 2018, 15:21 Грамадства, Культура, Навіны 12
Нямеччына патрабуе ад Расеі вярнуць культурныя каштоўнасьці. А Беларусь?

Бэрлін запатрабаваў ад Масквы вярнуць культурныя каштоўнасьці, вывезеныя зь нямецкай тэрыторыі падчас і пасьля Другой сусьветнай вайны. На заяву амбасады Нямеччыны ў Расеі спасылаецца газэта «Известия».

«Трафэі» ня могуць быць кампэнсацыяй за ваенныя страты

Нямецкі бок настойвае, што культурныя аб’екты не павінны выкарыстоўвацца ў якасьці «кампэнсацыі за ваенныя страты» і спасылаюцца на Гаагскія правілы вядзеньня вайны ад 1907 году.

У Бэрліне спадзяюцца на вяртаньне ў тым ліку некалькіх тысяч унікальных залатых прадметаў і ўпрыгажэньняў, якія адносяцца да ІХ стагодзьдзя да нашай эры, а таксама знаходак Генрыха Шлімана і Эбэрсвальдзкага скарбу. Улады Нямеччыны нагадалі, што летась мелі месца чатыры выпадкі вяртаньня расейскіх культурных абʼектаў, і чакаюць адпаведнага жэсту ў адказ.

Спэцпрадстаўнік прэзыдэнта Расеі ў міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой пракамэнтаваў газэце патрабаваньні нямецкага боку. Паводле яго, іх выкананьне наўрад ці магчымае да таго часу, пакуль паміж Масквой і Бэрлінам ня будзе адноўлены здаровы палітычны дыялёг.

Праблема рэстытуцыі культурных каштоўнасьцяў з Расеі актуальная і для Беларусі. Паводле дасьледнікаў, незьлічоная колькасьць бясцэнных рарытэтаў была вывезеная зь беларускіх земляў, пачынаючы з пэрыяду Расейскай імпэрыі, і працягвалася ў савецкі час.

Кожныя дзясяты твор у расейскіх музэях паходзіць зь Беларусі

На думку гісторыкаў, адзін з найвялікшых скарбаў — Крыж Эўфрасіньні Полацкай, які загадкава зьнік з прыфрантавога Магілёва ў 1941-м — можа захоўвацца ў Троіца-Сергіевай лаўры ў падмаскоўным Сергіевым Пасадзе.

чытай больш

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас