Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
„Белавія” і Wargaming прадставілі новы „танкалёт”

„Белавія” і Wargaming прадставілі новы „танкалёт”

13 снежня 2018, 11:08 Грамадства, Навіны 39
„Белавія” і Wargaming прадставілі новы „танкалёт”

Новы аформлены ў фірмовых колерах World of Tanks самалёт „Белавія” прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Паветранае судна стала другім сумесным праектам кампаній. Самалёт традыцыйна выфарбаваны ў чорны колер. Фігура на фюзеляжы ўтворана яркімі элементамі камуфляжу ў фірмовых колерах World of Tanks і нагадвае сілуэт танка. У цэнтры кампазіцыі – зубр як адзін з галоўных сімвалаў Беларусі. Асноўная ідэя брэндаванай ліўрэі – паказаць, што гульня, вядомая ва ўсім свеце, родам з Беларусі. У адрозненне ад папярэдняга, дзе змены закранулі толькі фюзеляж, у новым „танкалёце” шмат увагі было нададзена афармленні інтэр’еру. Гэта будзе першы ў свеце авіялайнер, цалкам брэндаваны камп’ютарнай гульнёй. „Зубр – вялікае, магутнае, высакароднае стварэнне. Можна сказаць, што гэта танк ў свеце жывёл, – кажа кіраўнік аперавання Wargaming ў рэгіёне СНД Андрэй Мураўёў. – World of Tanks ужо восем гадоў прасоўваюць краіну ва ўсіх рэгіёнах планеты, пераймаючы эстафету ў гэтага магутнага звера, і спалучэнне двух вобразаў – гэта лепшы спосаб звязаць краіну і прадукт, які папулярызуе яе ва ўсім свеце. Мы ганарымся тым, што World of Tanks родам з Беларусі „. У салоне адноўлена атмасфера World of Tanks: гукавое суправаджэнне будзе унікальным: з выкарыстаннем унутрагульнявых тэрмінаў, а мноства элементаў інтэр’еру – ад шторкі паміж класамі да адкідных столікаў – аформлены ў духу гульні. На кожным століку размешчана гістарычная даведка аб знакамітым танку або самаходцы. Дзякуючы гэтаму пасажыры даведаюцца больш і пра гісторыю танкабудавання, і пра найбуйнейшы гульнявы праект, створаным на тэрыторыі СНД. У планах таксама змяніць элементы формы бортправаднікоў, дадаць больш гульнявой айдэнтыкі ўнутры салона.

zviazda.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/vandrouki/belaviya-i-wargaming-pradstavili-novy-tankalyo/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас