Home
Навіны

Як у лядоўні вешалі мышэй. У Мінску адчыніўся «Кажанаполіс»

Як у лядоўні вешалі мышэй. У Мінску адчыніўся «Кажанаполіс»

У вялікім горадзе, у звычайным будынку на Макаёнка, 8 стаіць беларуская лядоўня. Унутры – звычайны драўляны кіёчак, на якім вісяць мяшэчкі са тканіны. А ў іх кажаны, што не знайшлі загадзя сабе прытулак на зіму.

85% кажаноў у гарадах – Vespertilio murinus

“Ён не хвалюецца, а прачынаецца”, – кажа навукоўца Аляксей Шпак, трымаючы рукой у скуранай пальчатцы кажана.

Вока кажана блішчыць, з пашчы вызіраюць невялікія белыя іклы. Істота трасецца: ён трапіў у чалавечыя рукі і саграваецца ад тэмпературы 5-7 градусаў да прыкладна 40. Гэты кажан, як і 12 іншых гасцей “Кажанаполіса”, правядзе халодныя зімовыя дні ў лядоўні “Атлант”.

Іх сабралі з Мінску, Віцебску і Гомеля. Яны – тыя, каго выпадкова знайшлі людзі ў пад’ездзе, кватэры, на балконе ці зямлі ды прынеслі навукоўцу.

Аляксей паказвае скрыню ад абутку, з якой чуваць цвірканне. Там двухкаляровыя кажаны, плюс асобна ад іх адзін позні. Двухкаляровы кажан, ці Vespertilio murinus, складае да 85% тых, што зімуюць у беларускіх гарадах. Аляксей адчыняе скрынку.

“Туляцца адзін да аднаго. Кажан – каланіяльная жывёла, і спаць групамі для іх абсалютна нармальна”, – кажа ён.

Навукоўца бярэ кожнага рукой у пальчатцы, асцярожна саджаець у мяшэчак, потым яго завязваюць. Пальчатка трэба, каб кажан не ўкусіў за руку. Нават яго невялікія зубы небяспечныя, а неабачліваму зоааматару шлях на вакцынацыю супраць шаленства працягласцю месяц. Аляксей абачлівы, бо прайшоў вакцынацыю ўжо двойчы.

Аляксей Шпак і Наста Рэзнікава з грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” вешаюць мяшчэкі з кажанамі на драўляны кіёк. Побач ціўкаюць птушкі – папугаі і, магчыма, сычык ды ястраб, што жывуць у клетках побач з той самай лядоўняй.

Кожнага з кажаноў  пранумаруюць і будуць даглядаць. Мяшчэкі адмяжоўваюць жывёл адна ад адной і спыняюць распаўсюд магчымых хвароб. Да таго ж, бываюць агрэсіўныя віды, якія могу траўмаваць суседзяў.

Кажаноў ужо занеслі ў адмысловую базу і будуць узважваць штотыдня: адзін двухкаляровы кажан у гэты час году мусіць важыць каля 13 грамаў. Агулам гэты памер кажана – у даўжыню каля 10 сантыметраў – сярэдні. Самы вялікі кажан Еўропы ў паўтары разы большы.

Узімку вага двухкаляровага кажана можа дайсці да 8 грамаў, і ў такім разе яе дапамогуць зноў набраць. Для гэтага кажана вывядуць са сну, паклаўшы, напрыклад, на стол у цёплым пакоі. Далей яго пакормяць насякомымі, якіх збіраюцца адмыслова вырасціць – лічынкамі мучнога хрушча.

Аляксей і Наста вешаюць на кіёк апошні мяшэчак і змяшчаюць яго ў лядоўню, зачыняюць дзверы. Лядоўня можа змясціць каля сотні кажаноў.

Замест пячор кажаны спяць у панэльках

Пакуль кажаны яшчэ лётаюць, але звычайна сезон зімовага сну пачынаецца з надыходам маразоў. Засынаючы, яны зніжаюць тэмпературу да тэмпературы навакольнага асяроддзя.

“Кажаны вісць на сцяне ці сядзяць, забіўшыся ў шчыліну. У Беларусі яны не спяць у дуплах, бо яны прамярзаюць узімку да тэмпературы навакольнага асяроддзя. Таму калі прыйдуць маразы да -20С, то яны гінуць. І кажаны выбіраюць больш стабільныя месцы – штучныя падзямеллі: падвалы, шчыліны, – кажа Аляксей Шпак. – Ім падабаюцца месцы, дзе няма чалавека, але ў нас няма натуральных падзямелляў, гор і пячор. Таму ў нас кажаны вымушаныя зімаваць у так званых антрапагенных сховішчах. Не тое каб яны жылі ў сімбіёзе з чалавекам, але чалавек стварае для іх сховішча.

Узімку яны часта трапляюць у вельмі небяспечныя сітуацыі: пачынаюць зімаваць побач з чалавекам і не знаходзяць для гэтага месца. Шмат кажаноў знаходзць месца у пад’ездах, на вуліцы, у снезе.

Людзі, якія знаходзяць кажаноў, звычайна тэлефануюць у МНС, Мінпріроды, камітэты Мінпріроды – і звычайна ўсе гэтыя званкі перанакіроўваюцца да мяне. Мы прыязджаем да людзей і забіраем жывёл”.

Хочаце ведаць больш?

Previous article Выратуйце саву, якой пагражае выміранне ў Беларусі!
Next article Як Піліп з канапель: хто той Піліп і што рабіў у каноплях?

Наша Слова

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
"Непаўторная, святая, беларуская старонка"
Грамадства

"Непаўторная, святая, беларуская старонка"

ліп 4th, 202414