Home
Навука

Выратуйце саву, якой пагражае выміранне ў Беларусі!

Выратуйце саву, якой пагражае выміранне ў Беларусі!

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запускае кампанію па зборы сродкаў на домікі для рэдкага віду соваў — сіпух. Так АПБ спадзяецца выратаваць від ад знікнення.

У Беларусі засталася апошняя пара сіпух — на захадзе краіны. Каб павялічыць беларускую папуляцыю, каманда валанцёраў на чале з Дзянісам Кіцелем вырабіць і размесціць 20 штучных гнездзішчаў у Маларыцкім, Брэсцкім і Камянецкім раёнах, паведамляе прэс-служба ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Гэтыя домікі змогуць заняць маладыя птушкі як беларускага, так і польскага паходжання.
 
Каб праект ажыццявіўся, трэба сабраць 1680 рублёў. Збор сродкаў ідзе на пляцоўцы Вулей. Тым, хто зробіць ахвяраванне, АПБ прапануе прыемныя бонусы.
Сіпуха селіцца побач з чалавекам: у старых парках і будынках, напрыклад, на фермах. Але нашыя фермы будуюцца па іншай тэхналогіі, чым заходнееўрапейскія, дзе сіпух жыве больш. У нас рэдка бываюць паддашкавыя паверхі, дзе сіпухі звычайна і ладзяць гнёзды. Таму і патрэбныя адмысловыя домікі-сіпухоўні.
Дарэчы, у Галандыі, Бельгіі, Англіі і Чэхіі даказана, што ўсталёўка гнездзішчаў уплывае на павелічэнне колькасці сіпух.
Сіпухі — унікальныя совы і могуць мець да пяці вывадкаў у год, а ў нашых умовах — два. Гнездавацца гэтыя птушкі пачынаюць ранняй вясной. Значыць, час спяшацца: калі ўзімку вырабіць і развесіць домікі, то ёсць надзея, што ўжо гэтай вясной сіпухі змогуць святкаваць наваселле!
Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ заклікае: «Адна апошняя пара — гэта мяжа, якую мы не мусім пераступіць. Патэнцыйна ў Беларусі маглі б жыць сотні пар сіпух. Ці выжыве гэты від у нашай краіне, залежыць ад кожнага з нас. Падарыце ім дом!».
 

Хочаце ведаць больш?

Previous article Сардэчна запрашаем на Вечары Арганнай Музыкі жыхароў магілёўшчыны!
Next article Як у лядоўні вешалі мышэй. У Мінску адчыніўся «Кажанаполіс»

Наша Слова

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202014