Home
Культура

Відэаблогеры пра гісторыю Беларусі ці чаму правіла 6″С”+1″Г” не працуе.

Відэаблогеры пра гісторыю Беларусі ці чаму правіла 6″С”+1″Г” не працуе.
Каб прыцягнуць большую аўдыторыю да свайго медыя і, адпаведна, атрымаць большыя сродкі ад рэкламадаўцаў, СМІ карыстаюцца правілам 6″С”+1″Г”. 
Гэта значыць, адбіраюць навіны, дзе ёсць Скандалы, Сенсацыі, Страх, Сэкс, Смерць, Смех і Грошы. Менавіта эмоцыі, а не інфармацыя больш прыцягваюць увагу і прыносяць дывідэнды ўласнікам СМІ. Для апісання гэтай з’явы, калі чалавек шукае ў медыя не праўды, а пацверджання сваіх уяўленняў і перакананняў,  з’явілася адмысловае слова – “постпраўда”.  І гэтае слова ў 2016 годзе стала словам года. 
Журналісты адбіраюць навіны згодна з правілам  6″С”+1″Г”. Менавіта таму навіны ў апошні час сталі “таксічнымі” – эмоцыі ў іх зашкальваюць.
 
Беларуская медыяпрастора асаблівая. Нацыянальныя ТВ-каналы існуюць на расійскіх тэлесетках і бяруць з іх 65% зместу. Беларусы дагэтуль вымушана жывуць у расійскім інфармацыйным полі, у якім самалёты падаюць, нанятыя сведкі распавядаюць пра “распятых хлопчыкаў”, раскручаныя “сэлебрыці” гатовыя хаміць, мацюкацца і распранацца проста ў прамым эфіры.  
 
Здаецца, што выйсця няма. Аднак, бонусы інфармацыйнага грамадства пачалі выкарыстоўваць вучні. І тут адбываюцца неверагодныя рэчы. 
Беларускія блогеры ўмеюць завалодаць аудыторыяй, ігнаруючы правіла 6″С”+1″Г”.  І тэма, якая прыцягвае ўвагу мацней за хайпы і скандалы – гэта гісторыя і падзеі ў Беларусі. 
 
Узгадаем хаця б блогера “Нехта”, які стварыў свой канал у школьныя часы і меў колькасць праглядаў, якая не снілася БТ.   Яго выпускі альтэрнатыўных навін з Беларусі і вось гэты ролік пра ўчынак беларускай спартсменкі, зрабілі з яго зорку і цяпер Сцёпа Пуціла мае ўласную праграму.   

А вось яшчэ відэаблог зоркі анімацыі, якая толькі ўзыходзіць. Няма сумневаў, што ў гэтага хлопчыка з Івацэвічаў вялікі талент. 

Хіба магчыма было прагназаваць, што тэма гісторыі Беларусі, выкананая з дапамогай аматарскай анімацыі, прыцягне ўвагу трох з паловай мільёнаў (!) гледачоў?! 
А яго мультсерыял-фэнтазі пра краіны-мячыкі чакаюць сотні тысяч падпісчыкаў. 
“Проста гісторыя і геаграфія – мае любімыя прадметы” – кажа 17-гадовы Арцём пра сакрэт свайго поспеху.  
 
 
крыніца
Previous article Смак роднае мовы
Next article Беларускае „Слова 2018 году“ — БНР

Наша Слова

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915