Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вяртанне да Скарынаўскай тэмы ў музыцы

Вяртанне да Скарынаўскай тэмы ў музыцы

5 снежня 2018, 20:52 Культура 51
Вяртанне да Скарынаўскай   тэмы ў музыцы

Ужо другі год з моманту слаўнага юбілею 500-годдзя беларускага кнігадрукавання жыццё Францішка Скарыны ўздымае хвалю культурных імпрэз і надае энергію творцам.

Новы маштабны музычны твор “Скарына. Вяртанне”  ў выкананні Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам дырыжора Міхаіла Казінца, хору і саліста прагучаў на сцэне Белдзяржфілармоніі.

Да Скарынаўскай тэмы звярнуліся кампазітар Ларыса Сімаковіч і Барыс Жанчак. На прэм’еры прысутнічалі многія дзеячы культуры Беларусі і сябры ТБМ на чале з Аленай Анісім.

У сямі частках музычнага твору адлюстравана жыццё Францішка Скарыны: яго нараджэнне на полацкай зямлі, студэнцтва ў Кракаве, маладосць у Падуі, віленская дзейнасць і каханне, праца ў Празе і смерць на чужыне.

Праз музыку паказана полацкая зямля, дзе росныя травы гучаць песнямі, мудрыя пчолы гудуць лірамі, зямля, асвечаная Сонцам і Месяцам, якая нараджае геніяў. Кракаўскае шчаслівае студэнцтва, дыспуты магістраў вызваленых навук перададзены ў шматгалоссі нацыянальных моваў. Карнавальная плошча Падуі загучала віланэламі і мадрыгаламі, канцонамі і бергамаскамі. Віленскія гады Скарыны паказаны ў велічы яго дасягненняў і горычы яго страт. Святло адзіноты і росныя ружы на-гадваюць пра пражскі каралеўскі сад, дзе пан Францішак гадаваў кветкі тугі.

Памяць пра яго вяртаецца ў Полацк, туды, дзе раяцца пчолы і гучыць росная трава, дзе звініць бомамі глыбокае неба, а “ўскормленыя суць па Бозе да той зямлі вялікую ла-ску маюць”.

– З вялікім задавальненнем я выконваў гэты твор, – распавёў саліст Ян Жанчак.- Мне было цікава пражыць скарынаўскае жыццё, асабліва мне спадабаўся фінал, дзе можна было больш спяваць. Мой бацька Барыс Жанчак напісаў вершы, а маці Ларыса Сімаковіч стварыла музыку, усе мы сустрэліся на сцэне. Сёняшняя імпрэза была вельмі ўдалая! – прызнаўся малады артыст.

Канцэрт працягнуў серыю выступленняў старэйшага з беларускіх дырыжораў, народнага артыста БССР,  лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне”, прафесара Міхаіла Казінца.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас