Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Як зьявіўся ліст Брыжыт Бардо да Аляксандра Лукашэнкі

Як зьявіўся ліст Брыжыт Бардо да Аляксандра Лукашэнкі

4 снежня 2018, 16:36 Грамадства, Навіны 23
Як зьявіўся ліст Брыжыт Бардо да Аляксандра Лукашэнкі

Француская актрыса і абаронца жывёлаў Брыжыт Бардо заклікала Лукашэнку спыніць жорсткае абыходжаньне з жывёламі і прыняць закон, накіраваны на гуманнае абыходжаньне зь бяздомнымі жывёламі. Ці будзе пачуты заклік сусьветна вядомай асобы? Ці ёсьць у Беларусі свае Брыжыт Бардо, якія даюць прыклад гуманнага стаўленьня да жывёл?

Абмяркоўваюць стваральніца ініцыятывы «Мы з табой у адным доме» Вольга Маёрава, кіраўніца зоаабарончай арганізацыі «Анімалекс», юрыстка Анастасія Жаўрыд і выдавец «Паласатай газэты» Ганна Граноўская, якая каардынуе дапамогу жывёлам у прытулках.

Ці будзе вынік ад звароту Бардо

  • Вольга Маёрава: Калі ў ПАР зьбіраліся забіць 30 тысяч марскіх коцікаў, Брыжыт Бардо прапанавала ўраду выкупіць іх. Урад проста адмовіўся ад праграмы такога забойства. Другі прыклад. Паяданьне сабачага мяса ў Карэі было вельмі сур’ёзнай традыцыяй. Менавіта фонд Бардо праводзіў там сур’ёзную інфармацыйна-асьветніцкую кампанію. Зараз там 80% моладзі заяўляе, што яны ўжо ня будуць есьці сабачае мяса.
  • Ганна Граноўская: Я вельмі ўдзячная Брыжыт Бардо за тое, што яна агучыла гэтае пытаньне. Шмат людзей былі зьдзіўленыя — як гэта існуе такая краіна, у якой такая справа адбываецца. Але ў мяне вялікі скепсіс, што гэты ліст стане каталізатарам вырашэньня праблемы. Але шлях у тысячу кілямэтраў пачынаецца з першага кроку, хай нават вельмі нясьмелага.
  • Анастасія Жаўрыд: Пункт прыёму і ўтрыманьня жывёлаў на Гурскага самы празрысты. Усё, што тварыцца ў астатніх, таямніца. Ёсьць пакой эўтаназіі, усыпляюць прэпаратам Т-61, і ніхто ня ведае, ці ўводзіцца перад гэтым наркоз. Гэта немагчыма праверыць, бо толькі лекар можа прысутнічаць пры гэтай працэдуры. Няма адзінай практыкі. Дакладна вядома, што ў Гомелі жывёлаў забіваюць токам.

Глядзі больш

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
Далучайцеся да нас