Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ва ўніверсітэце імя Гілевіча адкрыўся падрыхтоўчы курс па гісторыі Беларусі

Ва ўніверсітэце імя Гілевіча адкрыўся падрыхтоўчы курс па гісторыі Беларусі

4 снежня 2018, 15:50 Выданні, Грамадства, Культура, Мова, Навука, ТБМ 20
Ва ўніверсітэце імя Гілевіча адкрыўся падрыхтоўчы курс па гісторыі Беларусі

На падрыхтоўчых курсах прыватнага Універсітэта імя Ніла Гілевіча 3 снежня пачаўся цыкл лекцый па гісторыі Беларусі, паведамляе сайт грамадскага аб’яднання „Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ), якое заснавала гэту ВНУ.

Курс складаецца з 36 гадзін заняткаў, якія праводзяцца штотыдзень. Лекцыі чытае кіраўнік Цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, доктар гістарычных навук, прафесар Валянцін Голубеў. Падрыхтоўчыя курсы пры ўніверсітэце адкрыліся 24 верасня. Праходзяць заняткі па матэматыцы, фізіцы, хіміі, беларускай, англійскай, нямецкай і польскай мовах, а цяпер і па гісторыі Беларусі. Навучанне вядзецца на беларускай мове. У канцы кастрычніка выканаўца абавязкаў рэктара ВНУ, ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў паведаміў, што на курсах займаецца 50 чалавек. Паводле яго слоў, слухачы плацяць 200 рублёў за 72 гадзіны навучання і могуць выбраць тры любыя прадметы. Стварэнне прыватнай беларускамоўнай ВНУ ТБМ пачало ў 2017 годзе. У канцы верасня таго ж года Менгарвыканкам зарэгістраваў універсітэт як структурнае падраздзяленне ТБМ і вылучыў памяшканне пад офіс будучай навучальнай установы, аднак пасля гэтага сталічныя ўлады доўгі час адмаўляліся рэгістраваць назву ВНУ. Пасля паўтара дзясяткаў няўдалых спробаў ВНУ зарэгістравалі пад назвай „Універсітэт імя Ніла Гілевіча”. Неўзабаве пасля гэтага быў зарэгістраваны статут універсітэта. Навучанне студэнтаў у перспектыве будзе весціся па 56 спецыяльнасцях. Для пачатку заснавальнікі паспрабуюць атрымаць ліцэнзію на навучанне студэнтаў па 6—10 найбольш актуальных спецыяльнасцях. Неабходныя для гэтага дакументы планавалася падаць у Міністэрства адукацыі на працягу лета, аднак працэс заняў значна больш часу і працягваецца дагэтуль. Раней Трусаў заяўляў, што на функцыянаванне ўніверсітэта неабходна ад 1 млн долараў на першым часе да 7—8 млн, калі пачнецца навучанне па ўсіх заяўленых спецыяльнасцях. Асноўную частку сродкаў заснавальнікі разлічваюць атрымаць ад айчынных і замежных спонсараў, праз розныя міжнародныя адукацыйныя праграмы, праекты Усходняга партнёрства ЕЗ.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/va-universitetse-imya-gilevicha-adkryus/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Верабей чырыкае для дзяцей
літаратура

Верабей чырыкае для дзяцей

21 лістапада 2025, 18:3421
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0918
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3817
Далучайцеся да нас