Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Гародні пачалася святочная акцыя „Таемны Зюзя”

У Гародні пачалася святочная акцыя „Таемны Зюзя”

4 снежня 2018, 15:40 Грамадства, Культура, Навіны 61
У Гародні пачалася святочная акцыя „Таемны Зюзя”

У Гародні пачалася святочная акцыя „Таемны Зюзя” 3 гадзіны таму  Выдрукаваць  Пракаментаваць (0)  Падзяліцца Напярэдадні Новага Года кожны ўдзельнік мае магчымасць атрымаць падарунак ад свайго Зюзі. Такі абмен падарункамі ўсляпую сярод гарадзенцаў арганізоўваюць турыстычная фірма «My Travel» і моўныя курсы „Мова нанова Гародня”. Закончыцца акцыя 31-га снежня. Апрача гэтага, ёсць магчымасць дапамагчы – паўдзельнічаць у арганізацыі навагодніх падарункаў для дзіцячага дома ў Панямуні. Кажа Эмілія Комар – выкладчыца курсаў „Мова нанова Гародня”: – Даўно вядомая ідэя. Так робяць у многіх краінах, у многіх арганізацыях і супольнасцях. Была калісьці і ў Гародні такая ідэя. Але тое ж самае мы рабілі і летась. Праўда, тады гэта было больш сярод сваіх, удзельнічала 30 чалавек і атрымалася шыкоўна – усе засталіся задаволеныя. А зараз мы выходзім на новы ўзровень і запрашаем далучыцца ўсіх гарадзенцаў, каб гэта было больш маштабна.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-garodni-pachalasya-svyatochnaya-aktsyya-ta/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас