Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Смак роднае мовы

Смак роднае мовы

4 снежня 2018, 16:44 Мова 38
Смак роднае мовы

Аляксей Філіпаў

Колісь я па руску ўсё пісаў

Колісь я па руску ўсё пісаў,
Баючыся матчынага слова,
Бо казалі, кожны гэта знаў,
Што не трэба больш другая мова.

Што павінен быць адзіны ў свеце
Для ўсіх, я к гэтаму прывык,
Разумець усіх каб на планеце –
Пушкіна вялікага язык.

Што па беларуску стаў пісаць –
Не здарма, не так, не выпадкова.
Зараз трэба мову падтрымаць
Простым беларускім родным словам.

К сораму, яе амаль не чуць,
На паперы толькі наша мова.
Трэба верыць, ўсёткі ж дні прыдуць,
Загучыць зноў родная размова.

Мова – як вялікая рака
З ручаёў становіцца шырокай,
Ад майго маленькага радка
Стане больш паўнейшай і глыбокай.

  • Tags
  • Аляксей Філіпаў
  • Колісь я па руску ўсё пісаў
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2619
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2718
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Далучайцеся да нас