Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выцiнанкi беларускія

Выцiнанкi беларускія

30 лістапада 2018, 14:19 Грамадства, Культура, Навіны 107
Выцiнанкi беларускія

Што такое выцiнанка?

Гэта ажурны ўзор, выразаны з паперы чорнай, белай або каляровай. Калі быць дакладней, то гэта тэхніка выразання з паперы. Атрыманы ў выніку дэкаратыўны выраб можа быць фіранкай, сурвэткай, пано, «набожнікам» (гэта ўпрыгожванне вакол іконы ці распяцці ў «чырвоным куце» дома). Яе асноўнае прызначэнне – упрыгожваць жытло. Аднак існуюць і выцiнанкi-паштоўкі, выцiнанкi-дэкарацыі і выцiнанкi-ілюстрацыі.
Мы ведаем, што папера родам з Кітая. Там жа ўпершыню і пачалі выразаць. І дзе б ні з’яўлялася папера, там ўзнікала мастацтва папяровага выразання. У Еўропе было распаўсюджана сілуэтнае выразанне (у прыватнасці партрэты), у Лацінскай Амерыцы – сюжэтнае выразанне і г.д. Ёсць гэта мастацтва і ў суседніх з Беларуссю Украіне, Польшчы, Літве.
Распаўсюд мастацтва выразання з паперы ішло ў Беларусь з Германіі і Скандынавіі праз Польшчу. Тым не менш, у выцiнанкi знаходзяцца і ўласныя беларускія карані: яе прататыпам можна назваць пячаткi з так званых лістоў князя Вітаўта Вялікага. У архівах Віленскага Дзяржаўнага Універсітэта захоўваецца некалькі выцінанак 16 стагоддзя. Іх зрабілі чыноўнікі ў перапынках падчас працы над дакументамі. У народзе да таго, як з’явілася магчымасць выразаць ажурныя ўзоры з паперы, ужо існавала традыцыя ўпрыгожваць дома высечкамі на тканіны, ажурнымі ўзорамі з кары (напрыклад, бяросты), нават на высушаным лісці.

Крынiца 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас