Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тэнісіст Максім Мірны аб’явіў пра завяршэнне кар’еры

Тэнісіст Максім Мірны аб’явіў пра завяршэнне кар’еры

30 лістапада 2018, 13:40 Спорт 16
Тэнісіст Максім Мірны аб’явіў пра завяршэнне кар’еры

41-гадовы беларускі тэнісіст Максім Мірны 29 лістапада аб’явіў пра завяршэнне кар’еры. Яго адкрыты ліст апублікавала прэс-служба Беларускай тэніснай федэрацыі.

Спартсмен, у прыватнасці, напісаў: „Гэта было цяжкае для мяне рашэнне, улічваючы, што тэніс з’яўляецца маім жыццём з самага ранняга дзяцінства. Я шчаслівы, што мне ўдалося так доўга атрымліваць асалоду ад гэтай гульні! Выступаючы на асабістых турнірах альбо гуляючы за краіну, я заўсёды ставіўся да сваёй прафесіі з высокай ступенню гонару і павагі, заўсёды працаваў з поўнай аддачай і таму выходжу з гульні без якога-небудзь шкадавання і толькі на пазітыве! Мне ўдалося дасягнуць нашмат больш, пра што малыш з Мінска, Беларусі мог марыць, узяўшы ў руку ракетку. Мой доўгі шлях быў бы немагчымым без пастаяннай падтрымкі маёй сям’і. Я застануся ў вечным даўгу перад сваімі бацькамі, якія мяне з малых гадоў выхоўвалі ў лепшых спартыўных традыцыях і вучылі жыццю. На раннім этапе мой бацька стаў ключавой фігурай у маёй кар’еры, праходзячы са мной усе ўзроўні развіцця як трэнер, менеджар і сябар. Мая жонка і дзеці заўсёды мяне напаўнялі неверагоднай падтрымкай і вельмі натхнялі прасоўвацца наперад. Таксама на маім шляху пашчасціла працаваць з цудоўнымі спецыялістамі, якія дапамаглі развіць мае спартыўныя і чалавечыя якасці”.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/sport/tenisist-maksim-mirny-abyaviu-ab-zavyar/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека
Грамадства

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека

14 жніўня 2019, 14:3314
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3413
Далучайцеся да нас