Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
60 беларускамоўных хітоў сучаснасці — суб’ектыўны спіс TuzinFM і Letapis.by

60 беларускамоўных хітоў сучаснасці — суб’ектыўны спіс TuzinFM і Letapis.by

30 лістапада 2018, 14:22 Грамадства, Культура, Навіны 45
60 беларускамоўных хітоў сучаснасці — суб’ектыўны спіс TuzinFM і Letapis.by

«У рэйтынг увайшлі песні, якія паўплывалі на нас асабіста і на развіццё айчыннай сцэны ў цэлым. На нашу задуму, гэты рэйтынг таксама мае стаць кропкай уваходу ў беларускую музыку для тых, хто толькі пачынае ёй цікавіцца», — патлумачыў кіраўнік TuzinFM Сяргей Будкін.

Да свайго 15-гадовага юбілею галоўны музычны партал краіны TuzinFM.by разам з Letapis.by склаў cпіс песень, без якіх немагчыма ўявіць незалежную беларускую музыку. У яго ўвайшлі 40 самых важных беларускамоўных песень з хіт-параду «Тузіна» (2003—2018) і яшчэ 20 хітоў за папярэднія 15 гадоў (1988—2003).

Рэйтынг уклалі кіраўнік TuzinFM Сяргей Будкін і аўтар праекту «Мапа станаўлення Беларусі» Аляксей Чаранкевіч. Да кожнага з 60 трэкаў напісаная анатацыя і гісторыя ягонага стварэння, падабраныя выявы, відэа і спасылкі на рэсурсы, дзе можна болей дазнацца пра выканаўцу,  паслухаць і набыць ягоныя трэкі. У спіс увайшлі тыя песні, якія перамагалі ў чарце на «Тузіне Гітоў» і называліся найлепшымі песнямі сезону цягам 15 год існавання партала, а таксама 20 хітоў за папярэднія 15 год, без якіх немагчыма ўявіць беларускую музыку.

«З аднаго боку, гэта падсумаванне для нас саміх — у рэйтынг увайшлі песні, якія паўплывалі на нас асабіста і на развіццё айчыннай сцэны ў цэлым. На нашу задуму, гэты рэйтынг таксама мае стаць кропкай уваходу ў беларускую музыку для тых, хто толькі пачынае ёй цікавіцца», — заўважае Сяргей Будкін.

«Спачатку мы хацелі зрабіць спіс з 15 трэкаў, потым пашырылі яго да 20, а па выніку ён разросся да 60 і ў ім далёка не ўсё, што хацелася ўключыць. У яго ўвайшлі пераважна рок-хіты нашых музыкаў. Поп-выканаўцы, барды, металісты, фолк-спевакі ды музыкі іншых кірункаў, безумоўна вартыя асобных рэйтынгаў», — зазначае Аляксей Чаранкевіч.

Праект «60 песень беларускамоўных гітоў сучаснасці» прымеркаваны да 15-годдзя інтэрнэт-парталу TuzinFM. Юбілей будзе адзначаны канцэртам «Героі году» і ўручэннем прэміі найлепшаму гурту і найлепшаму адкрыццю 2018-га.

Палухаць 60 беларускамоўных хітоў сучаснасці можна тут: http://tuzin.letapis.by/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас