Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На шырокае грамадскае абмеркаванне

На шырокае грамадскае абмеркаванне

29 лістапада 2018, 10:19 Мова, ТБМ 20
На шырокае грамадскае абмеркаванне

У адпаведнасці з рашэннем Рады ТБМ на шырокае грамадскае абмеркаванне выносіцца  канцэпцыя праекта Закона Рэспублікі Беларусь “АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАДТРЫМЦЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ, якая прапануецца Грамадскім аб’яднаннем “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Праект Закона распрацаваны ўжо даўнавата, была спроба ўнесці яго ў Парламент, тады яго завярнулі на дальніх подступах. Зараз праект дапрацаваны, аўтар дапрацовак – намеснік старшыні ТБМ Дзяніс Тушынскі. Асноўная сутнасць дапрацовак – прыбраць з праекта моманты, якія можна тлумачыць неадназначна, а таксама моманты, якія можна трактаваць як супярэчлівыя ўжо існым законам і Канстытуцыі.

Праект ужо размешчаны на сайтах ТБМ tbm-mova.by i nslowa.by.

У гэтым нумары на стст. 3-6 мы таксама публікуем праект, каб ён быў і на паперы.

Свае заўвагі да праекта можна накіроўваць на электронныя адрасы: siadziba@gmail.com, naszaslowa@tut.by і на паштовыя адрасы: 220034, г. Мінск, вул. Румянцава, 13 і 231282, Гродзенская вобл., Ліда-2, п/с 7.

Абмеркаванне будзе нядоўгім. 20 студзеня Рада ТБМ зацвердзіць канчатковы варыянт праекта.

Наш. кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас