Home
Мова

Смак роднае мовы

Смак роднае мовы

Аляксей Галаскок

Жывіце, вёсачкі, не памірайце…

Жывіце, вёсачкі, не памірайце,
Бо разам з вамі знікне мова.
Нашчадкі родныя, хавайце,
Шануйце кожна наша слова!

Засохне бор, здзічэе сад,
Іх чалавек пасадзіць знову.
Ці зможам мы вярнуць назад,
Як знікне, матчыную мову?

Яе з экрана не чуваць,
Па-руску там вядуць размову.
І “зоркі” любяць скавытаць
Пра “Happy end” англійскай мовай.

На помніках, быццам чужым,
На развітанне пішуць словы
“вас любим, помним и скорбим”
Другою мовай – ганаровай.

Чаму ж мы памяць не шануем,
Бо прашчуры здаўна казалі
Аб тых, хто адышоў “сумуем”
І моўчкі ля крыжоў стаялі.

Засохне бор, здзічэе сад…
У кожнага свой шлях жыццёвы.
Не дай нам Бог, каб мы назад
Вярталі згубленую мову.

  • Tags
  • Аляксей Галаскок
  • Жывіце вёсачкі не памірайце...
Previous article Піліп Пестрак і Беласточчына
Next article У Мінску стане больш беларускамоўных праваслаўных службаў

Наша Слова

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515