Home
У свеце

Нацбанкі Польшчы і Беларусі рэалізуюць супольны праект

Нацбанкі Польшчы і Беларусі рэалізуюць супольны праект

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў праект новай інфармацыйнай палітыкі, якая прадугледжвае большую адкрытасць і празрыстасць грашова-крэдытнай палітыкі. Гэта адзін з эфектаў праекта „twinnig”, рэалізаванага беларускім бокам супольна з кансорцыумам еўрапейскіх банкаў. У склад згаданага кансорцыума ўваходзяць Нацыянальны банк Польшчы і Цэнтральныя банкі Нямеччыны і Літвы.  На прэс-канферэнцыі ў Менску віцэ-старшыня Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Сяргей Калечыц паведаміў Польскаму радыё, што высока цэніць супрацу з Нацыянальным банкам Польшчы. „Польскі банк – гэта наш стары добры партнёр. У нас ёсць доўгая гісторыя адносін. У шматлікіх напрамках у нас заўсёды было выдатнае супрацоўніцтва. Гаворка ідзе, напрыклад, пра падвышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў або паездкі з мэтай падвышэння прафесійнай падрыхтоўкі нашых спецыялістаў”, – кажа Калечыц. Праект, рэалізаваны Нацыянальнымі банкамі Польшчы і Беларусі, датычыць платнай сістэмы і фінансавых рызык. Ён мае на мэце ўмацаванне патэнцыялу беларускага банка. „Twinning”, то бок супраца паміж двума партнёрамі, была ўведзеная Еўразвязам у 1998 годзе як метад падтрымкі тых краін, якія імкнуліся далучыцца да супольнасці. З 2004 года гэткі спосаб супрацы выкарыстоўваецца таксама ў дачыненні краін-суседзяў ЕЗ з мэтай паляпшэння іх функцыянавання ў розных галінах. Польскае радыё

Чытай больш на: https://www.racyja.com/ekanomika/natsbanki-polshchy-i-belarusi-realizuyu/

Previous article
Next article „Пана Тадэвуша” публічна прачытаюць у Берасці

Наша Слова

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202014