Home
Мова

Смак роднае мовы

Смак роднае мовы

Аляксандра Крыловіч

Кажуць, мова мая памірае…

Кажуць, мова мая памірае,
Але верыць я ў то не хачу.
Беларусь, кажуць, век аджывае –
Зубы сцісну я і прамаўчу.

О, мова мая! Ты – як сонца,
Бо ты свеціш жыццё ўсё мне.
Я цябе ўслаўляю бясконца,
Гімны гучна спяваю табе.

Мілагучная і непаўторная,
Даняслі праз вякі нам цябе.
Адзіная наша і родная,
Я хачу, каб гучала й цяпер
Ты ў кожным кутку Беларусі,
Каб народ шанаваў зноў цябе
І казаў: “Мовы не адракуся,
Бо яна – мая радасць, мой смутак, мой хлеб”.

Няхай вырвуць мне сэрца, паставяць пад кулю,
За Радзіму няхай мяне будуць страляць –
Я не здраджу табе, бо бясконца люблю я.
Паміраючы, буду цябе ўслаўляць.

  • Tags
  • Аляксандра Крыловіч
  • Кажуць
  • мова мая памірае...
Previous article Каб зацікавіць падлеткаў чытаннем і размаўляць з імі на складаныя тэмы — беларуска запусціла літаратурны анлайн-праект
Next article Памёр Бернарда Берталучы, рэжысёр "Апошняга танга ў Парыжы"

Наша Слова

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201915