Home
ТБМ

11-га лістапада ў сядзібе Баранавіцкага ТБМ прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Старшынёй Баранавіцкай Рады ТБМ абрана Таццяна Іванаўна Кісель.

11-га лістапада ў сядзібе Баранавіцкага ТБМ прайшоў шэраг мерапрыемстваў.  Старшынёй Баранавіцкай Рады ТБМ абрана Таццяна Іванаўна Кісель.
Таццяна Іванаўна Кісель. Фота: racyja.com

11-га лістапада перад правядзннем мерапрыемстваў у сядзібе Баранавіцкага ТБМ бліжэйшыя сябры сабраліся на Русінскіх могілках ля магілы Віктара Сырыцы, які памёр 9-га лістапада 2015 года, каб пакласці кветкі, успомніць і прачытаць малітвы.

У 15 гадзін на сядзібе ТБМ адбыўся вечар памяці рэпрэсаваных беларускіх паэтаў. Паўтары гадзіны ў цішыні залі і ў смутку па стратах трымала прысутных Ганна Севярынец. Уражваючы глыбінёй ведаў расповед пра яшчэ адзін гістарычны перыяд невымерных пакут беларускага народа, калі любоў да свайго каралася смерцю, калі нацыянальнае пачуццё было ў глыбокай забароне. З вялікай увагай прысутныя слухалі расповеды пра жыццё і твочасць паэтаў, іх лёсы, іх вершы.

 

Міжвольна праводзіцца паралель з лёсам Віктара Сырыцы, бо ён, як сябра акружной выбарчай камісіі, за некалькі дзён да смерці не падпісаў выніковы пратакол з-за выяўленых парушэнняў, перажываў і казаў, што яму гэта не даруюць.

Пасля сустрэчы з Ганнай Севярынец прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя, падведзены вынікі працы ТБМ. Старшынёй Баранавіцкай Рады ТБМ абрана Таццяна Іванаўна Кісель.

1 of 9

Крыніца: Фэйсбук

  • Tags
  • Баранавіцкі ТБМ
Previous article Мова Нанова: тэма "Хлеб"
Next article Асколак, Агурок і Тарка. Чаму ў Лондане такія дзіўныя хмарачосы

nslowa2

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515