Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Анлайн-курс для бацькоў падлеткаў арганізуе інстытут ЮНЕСКА

Анлайн-курс для бацькоў падлеткаў арганізуе інстытут ЮНЕСКА

22 лістапада 2018, 12:29 Грамадства, Культура, Навіны 18
Анлайн-курс для бацькоў падлеткаў арганізуе інстытут ЮНЕСКА

нстытут ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях у адукацыі (ІІТА ЮНЕСКА) запрашае на бясплатны анлайн курс “Эфектыўная стасункі бацькоў з дзецьмі падлеткавага ўзросту”.


Аб’ём курса складае 32 акадэмічных гадзіны (8 гадзін у тыдзень). Навучанне праходзіць у зручны час, матэрыялы курса даступныя кругласутачна. Пасля заканчэння курса выпускнікі, якія выканаюць усю праграму, бясплатна атрымаюць электронны сертыфікат па выніках навучання.

Навучальны анлайн-курс курс накіраваны на павышэнне камунікатыўных кампетэнцый бацькоў падлеткаў, а таксама выбудоўванне і захаванне з дзецьмі давяральных адносін у доўгатэрміновай перспектыве. Ён быў распрацаваны ў 2017 годзе  За яго аснову ўзятыя вынікі сумесных праектаў ЮНЕСКА і часопіса PSYCHOLOGIES: “TEENS: даведнік для бацькоў падлеткаў” і “Мама дарагая! Быць бацькамі падлетка“. Летам гэтага года курс быў дапоўнены новымі матэрыяламі.

Навучальныя модулі ахопліваюць  развіццё дзяцей і падлеткаў, некаторыя пытанні дзіцячай псіхалогіі, псіхалогіі юнацтва, фізіялогіі і псіхісэксуальнага развіцця дзіцяці і падлетка, прычыны і наступствы рызыкоўных паводзінаў, уключаючы ўжыванне псіхатропных рэчываў, спробы суіцыду, ранняе ўступленне ў палавыя сувязі.

Слухачы курса будуць вывучаць складаныя сітуацыі, у якіх можа апынуцца дзіця і сям’я: гэта могуць быць гвалт і булінг у дачыненні да дзіцяці, псіхічныя растройствы, інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам, распад сям’і, “нестандартная” сексуальная арыентацыя сына ці дачкі, выхаванне дзяцей ад розных шлюбаў і іншыя. Таксама прадметам вывучэння стануць мадэлі эфектыўнага рэагавання бацькоў на складаныя сітуацыі.

Курс пройдзе з 26 лістапада па 23 снежня 2018 года (4 тыдні) на Міжнароднай платформе дыстанцыйнага і змешанага навучання EDU-HUB па адрасе.

Для рэгістрацыі на анлайн-курс неабходна не пазней як 26 лістапада стварыць уліковы запіс на EDU-HUB па спасылцы. Увайсці на платформу, а затым на курс. Прамая спасылка.

Надзея НІКАЛАЕВА, глядзі тут

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5441
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас