Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Новым прэзідэнтам Інтэрполу абраны карэец Кім Чэн Ян

Новым прэзідэнтам Інтэрполу абраны карэец Кім Чэн Ян

21 лістапада 2018, 12:31 Грамадства, Навіны, У свеце 39
Новым прэзідэнтам Інтэрполу абраны карэец Кім Чэн Ян

На пост кіраўніка Інтэрполу абраны прадстаўнік Паўднёвай Карэі Кім Чэн Ян.  Асноўным супернікам карэйца ў змаганні за гэтую пасаду называлі прадстаўніка Расеі генерала Аляксандра Пракапчука, цяперашняга віцэ-прэзідэнта Інтэрполу. Гэта выклікала шмат абурэння ў розных колах – ад урадаў Украіны і Літвы, якія заявілі, што выйдуць з гэтай міжнароднай структуры, калі кіраўніком абяруць расейскага генерала, да Сенату ЗША, дзе абмяркоўвалася гэтае пытанне. Менавіта ЗША заклікали падтрымаць кандыдатуру Кім Чэн Яна. Напомнім, што ранейшы прэзідэнт Інтэрполу кітаец Мэн Хунвэй 25 верасня загадкава прапаў, прыехаўшы на радзіму ў Кітай. Толькі 5 кастрычніка стала ведама, што яго затрымалі ўлады Кітая па падазрэнні ў карупцыйнай дзейнасці. 7 кастрычніка Мэн Хунвэй напісаў заяву пра адстаўку, яна была неадкладна прынятая. Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/novym-prezidentam-interpolu-abrany-k/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5817
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас