Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Euronews пакажа відэаролікі пра турыстычны патэнцыял Беларусі

Euronews пакажа відэаролікі пра турыстычны патэнцыял Беларусі

21 лістапада 2018, 14:04 Грамадства, Культура, Навіны 30
Euronews пакажа відэаролікі пра турыстычны патэнцыял Беларусі

Міністэрства спорту і турызму і тэлеканал Euronews падрыхтавалі відэаролікі пра турыстычны патэнцыял Беларусі.

Пагадненне аб размяшчэнні сюжэтаў пра Беларусь у эфіры тэлеканала падпісалі 20 лістапада ў Менску кіраўнік спартыўнай галіны Сяргей Кавальчук і дырэктар па міжнародных продажах Euronews К’ел Штайн. Дагаворам прадугледжана трансляцыя пяці відэаролікаў аб турыстычным патэнцыяле краіны, створаных па заказе Нацыянальнага агенцтва па турызме Беларусі. Тэлегледачы Euronews змогуць убачыць відэаматэрыялы на працягу тыдня лістапада і двух першых тыдняў снежня бягучага года. „Упершыню падпісваем пагадненне з такой вялікай тэлекампаніяй, якая зможа расказаць пра Беларусь больш як 400 млн тэлегледачоў. Спадзяюся, гэта пагадненне стане першым крокам у наладжванні шырокамаштабнага інфармацыйнага супрацоўніцтва Euronews з Беларуссю”, – сказаў Сяргей Кавальчук. У міністэрстве адзначылі, што канструктыўнае ўзаемадзеянне з лідарамі інфармацыйнага тэлевяшчання ў Еўропе акажа значны эфект на папулярызацыю турыстычнага патэнцыялу Беларусі ва ўсім свеце. Euronews – самы рэйтынгавы канал навін у Еўропе, які ахоплівае 412 млн дамашніх гаспадарак у 167 краінах пры дапамозе кабельнага, спадарожнікавага і наземнага вяшчання.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/vandrouki/euronews-pakazha-videaroliki-ab-turystychnym-p/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас