Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Аб’ём жыллёвага будаўніцтва ў Менску скараціўся на чвэрць

Аб’ём жыллёвага будаўніцтва ў Менску скараціўся на чвэрць

21 лістапада 2018, 12:37 Грамадства, Навіны 45
Аб’ём жыллёвага будаўніцтва ў Менску скараціўся на чвэрць

У студзені—кастрычніку 2018 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці ў Менску пабудавана 6.220 новых кватэр (у студзені—кастрычніку 2017-га — 7.815), паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы. Уведзена ў эксплуатацыю 413,8 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, на 23,7% менш, чым у студзені—кастрычніку 2017 года. У кастрычніку здадзена ў эксплуатацыю 49,1 тыс. кв. м, што на 2,5% менш, чым у кастрычніку мінулага года, і на 30,7% менш, чым у верасні гэтага года. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 85,7 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 20,7% агульнага ўводу жылля. З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 67 тыс. кв. м (у 2,1 разу больш, чым у студзені—кастрычніку 2017 года). У 2018 годзе ў сталіцы плануюць пабудаваць 720 тыс. кв. м жылля, у тым ліку для тых, хто стаіць на ўліку, — 120 тыс. У Маскоўскім раёне павінны ўзвесці 218,2 тыс. кв. м, у Першамайскім — 155 тыс., у Цэнтральным — 135,9 тыс. Акрамя таго, пачнецца асваенне тэрыторый у Заводскім раёне — у межах вуліц Шышкіна і Куляшова, працягнецца жыллёвае будаўніцтва ў Фрунзенскім раёне — у межах вуліц Шаранговіча і Гарэцкага.

БелаПАН

Чытай больш на: https://www.racyja.com/ekanomika/abyom-zhyllyovaga-budaunitstva-u-mensku-s-2/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас