Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Імперыялістычная вайна вачыма пісьменнікаў і бібліёграфаў

Імперыялістычная вайна вачыма пісьменнікаў і бібліёграфаў

19 лістапада 2018, 22:41 Культура, Навука 76
Імперыялістычная вайна вачыма пісьменнікаў і бібліёграфаў

11 лістапада большасць еўрапейскіх краін адзначала 100-годдзе завяршэння Першай сусветнай вайны. Гэтай падзеі прысвечана выстаўка ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “БЕЛАРУСЬ У ВЯЛІКАЙ ВАЙНЕ 1914-1918 гг.”  Яна арганізавана бібліятэкай сумесна з Уладзімірам Ліхадзедавым.

На выставе дэманструюцца кнігі, часопісы і газеты часоў Першай сусветнай вайны, ліставанне салдат з абодвух бакоў, рэдкія фотаздымкі, зробленыя нямецкімі жаўнерамі.

 

Вайна стала адной з самых жахлівых падзей у сусветнай гісторыі: удзел у ёй прынялі каля 40 дзяржаў з агульнай колькасцю насельніцтва звыш 1,5 мільярдаў чалавек, каля 10 мільёнаў загінулі, яш-чэ каля 20 мільёнаў вярнуліся з вайны параненымі і скалечанымі. Сучаснікі адразу ж назвалі яе “Вялікай вайной”.

Беларусь стала прыфрантавой паласой, і для нашых продкаў вайна зрабілася жахлівым выпрабаваннем. 900 тысяч жыхароў Беларусі былі мабілізаваныя і 70.000 чалавек загінулі, скрацілася прамысловая і сельскагаспадарчая вытворчасць. У 1914 годзе каля Баранавічаў была ўпершыню прыменена хімічная зброя.

У той самы час вайна, якая прывяла да краху вялікіх імперый, стварыла і новыя магчымасці для фарміравання сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

 У экспазіцыі прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў – Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Якуба Коласа, прысвечаныя Першай сусветнай вайне. Можна прагледзець выпускі газет “Наша Ніва” ( 1914), асобнікі часопісаў ” Искры”, ( 1915), Гоман ( 1915), пабачыць мапы, гільзы, пісьмовыя прылады байцоў. Фотааб’ектыў нямецкага жаўнера схапіў разбураныя масты  і дамы, пажары.

Захавалася сведчанне з іншага боку – адухоўленыя твары сёстраў міласэрнасці ў шпіталі, позірк параненага, у якога ў вачах – спадзяванне.

Прыцягвае ўвагу абраз-складзень з выявай святыні ў Лурдзе, знойдзены на месцы баёў каля возера  Нарач.

 

Бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Таццяна Лаўрык падрыхтавала прэзентацыю, прысвечаную палкаводцам, ураджэнцам – Беларусі, якія праявілі сябе на франтах Першай сусветнай вайны: палкоўніка Васіля Махрава, генерала-лейтэнанта Юліяна Белазора, генерала-лейтэнанта Уладзіміра Май-Маеўскага  і іншых.

Чарговы выставачны праект Нацыянальнай бібліятэкі працягвае фарміраваць у сучасных чытачоў культуру гістарычнай памяці.

Эла Дзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5440
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас