Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Міжнародны фальклорны фестываль-конкурс арганізуюць у Гомелі

Міжнародны фальклорны фестываль-конкурс арганізуюць у Гомелі

16 лістапада 2018, 12:48 Грамадства, Культура, Навіны 107
Міжнародны фальклорны фестываль-конкурс арганізуюць у Гомелі

Першы адкрыты міжнародны фальклорны фестываль-конкурс „Прамень” пройдзе 17-18 лістапада ў Гомелі ў Гарадскім цэнтры культуры. На сцэне цэнтра аматарскія і прафесійныя калектывы, індывідуальныя выканаўцы з усіх рэгіёнаў Беларусі прадставяць кампазіцыі традыцыйнага фальклору, а таксама аўтарскія творы ў фальклорнай стылістыцы. Па словах арганізатараў, фэст аб’яднае каля 120 чалавек. Лепшых трэба будзе вызначыць у намінацыях „Вакал”, „Інструментальнае выканальніцтва”, „Харэаграфія”. Журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя артысты, педагогі творчых дысцыплін, рэжысёры, кіраўнікі калектываў, дзеячы культуры і мастацтваў, назаве таксама ўладальнікаў Гран-пры і спецыяльных узнагарод. Акрамя конкурснай праграмы для ўдзельнікаў і гасцей фэсту запланаваны розныя майстар-класы. Лепшыя нумары прагучаць на гала-канцэрце, дзе таксама выступяць лідfр этна-трыа „Троіца” Іван Кірчук, фолк-праект „Ягорава гара”. Па выніках конкурсу будзе створаны каталог выканаўцаў і калектываў, якім прапануюць удзел у новых творчых праектах.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/mizhnarodny-falklorny-festyval-kon/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас