Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Беларусі пошту будуць дастаўляць беспілотнікамі

У Беларусі пошту будуць дастаўляць беспілотнікамі

14 лістапада 2018, 11:13 Грамадства 36
У Беларусі пошту будуць дастаўляць беспілотнікамі

Беспілотнікі будуць дастаўляць паштовыя адпраўленні ў Беларусі. Пра гэта заявіў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Арцём Сікорскі ў эфіры СТБ.

„Наша мэта – стварыць камфортныя ўмовы для аператараў беспілотных сістэм для іх масавага прымянення. Мы зараз запусцілі пілотны праект сумесна з РУП «Белпошта», які прадугледжвае дастаўку беспілотнікамі паштовых адпраўленняў. На гэтым праекце мы хочам абкатаць многія ідэі і тэхналогіі”, – сказаў Сікорскі. Дырэктар Дэпартамента падкрэсліў, што за дадзенымі тэхналогіямі будучыня, і чым раней у нашай краіне будуць знятыя ўсе бар’еры для развіцця беспілотнікаў, тым больш канкрэтных пераваг будзе атрымана. Пры гэтым адзначаецца, што кантроль за выкарыстаннем дронаў маюць намер узмацняць.

zviazda.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-belarusi-poshtu-buduts-dastaulyats-be/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД
Грамадства

Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД

31 кастрычніка 2026, 08:5494
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

31 кастрычніка 2026, 07:2974
35 гадоў незалежнасці Беларусі
Грамадства

35 гадоў незалежнасці Беларусі

3 верасня 2026, 20:2773
У Варшаве адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання пісьменніка і ўраджэнца Беларусі Сяргея Пясецкага
У свеце

У Варшаве адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання пісьменніка і ўраджэнца Беларусі Сяргея Пясецкага

30 кастрычніка 2026, 19:3672
Далучайцеся да нас