Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
GURU Будучыні: бізнес-канферэнцыя для падлеткаў

GURU Будучыні: бізнес-канферэнцыя для падлеткаў

12 лістапада 2018, 00:01 Грамадства, Культура, Навіны, Навука 33
GURU Будучыні: бізнес-канферэнцыя для падлеткаў

Сусветны Тыдзень прадпрымальніцтва запрашае на бізнес-канферэнцыю для падлеткаў GURUБудучыні.

14 лістапада ў Мінску, у Нацыянальным выставачным цэнтры БЕЛЭКСПА, у рамках Форума Сусветнага Тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі (GEW Belarus) адбудзецца дзелавая канферэнцыя для падлеткаў GURU Будучыні. Спікеры канферэнцыі – падлеткі, якія займаюцца бізнесам. На галоўнай сцэне Белэкспа юныя прадпрымальнікі і праграмісты будуць прадстаўляць свае праекты і ідэі перад шырокай аўдыторыяй.

Падлеткам і студэнтам на мерапрыемства ўваход бясплатны.

Пачатак канферэнцыі ў 10.00.

Сярод спікераў канферэнцыі Guru Будучыні – стваральнік 3D-друкаркі D3D Даніла Елісееў, Валерыя Яскевіч, папулярная блогерка і спявачка. Пра тое, як падлетку прымяніць тэхналогію блокчэйна, раскажа Мікалай Карнілаў – удзельнік стартапаў Beat-Buy, CreditChain, EventGuru, Голас Будучыні, выпускнік Teen Guru Business Academy і Imaguru Blockchain School. Адзін з удзельнікаў, Цімафей Галянтаў, прайшоў юрыдычную працэдуру эмансіпацыі і з’яўляецца паўнапраўным прадстаўніком сваёй анлайн-крамы. Пра тое, якія прафесіі якія будуць запатрабаваныя ў найбліжэйшай будучыні, а якія знікнуць, раскажа Аміна Ідзігава.

“Юны ўзрост – перавага, а не перашкода для сучаснага бізнесу, – кажа Вераніка Бейзарава, кіраўніца Акадэміі TeenGuru, арганізатара канферэнцыі, – І для пачаткоўцаў бізнесменаў важнае асяроддзе, якое дапаможа развіць усе таленты. Вучням і выпускнікам Бізнес-Акадэміі прадпрымальніцтва TeenGuru, якія выступяць на канферэнцыі, ад 14 гадоў, але яны прадстаўляюць найсур’ёзнейшыя праекты з відавочным камерцыйным патэнцыялам. Прызнанне іх поспеху нароўні з іншымі бізнесменамі, на галоўнай сцэне БелЭкспа – лепшы прыклад і матывацыя да дзеяння для тысячаў падлеткаў нашай краіны “.

Партнёрамі канферэнцыі GURU Будучыні стала кампанія EPAM. Арганізатары – АкадэміяTeenGURU, Imaguru Startup Hub.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас