Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Светлай памяці след

Светлай памяці след

6 лістапада 2018, 20:48 Культура, Мова, Навіны, ТБМ 29
Светлай памяці след

3-га лістапада у Палацы культуры горада Ліды адбыўся вечар памяці, прысвечаны творчым калегам пад назвай «Светлай памяці след». На працягу мерапрыемства прысутныя ўзгадалі сумесную працу і цікавыя жыццёвыя гісторыі, адзначылі яскравы талент і прафесіяналізм Івана Сухоцкага, Анатоля Юхневіча, Станіслава Янушкевіча, Аляксандра Акімава, Вячаслава Масла, Уладзіміра Хадарука, Валерыя Мелехаўца, Уладзіміра Рыжэніна, Вячаслава Пыпеця.

 


Шмат добрых слоў выказалі ўдзельнікі народных калектываў установы, якім давялося працаваць з таленавітымі калегамі. Гучалі не толькі цёплыя ўспаміны, але і канцэртныя нумары народнага хору ветэранаў працы «Майскія зоры», ансамбля польскай песні «Крэсавяцы», ансамбля песні і танца «Лідчанка», ансамбля скрыпачоў «Славяначка», драматычнага тэатру «Ракурс», узорнага тэатру “Какос”, эстраднай студыі «Ліда-Мюзікл» і аматарскага аб’яднання «МузАльянс».


Сярод прысутных таксама былі блізкія, сябры і знаёмыя, якія прыйшлі, каб аддаць даніну павагі дарагім ім людзям. Гасцямі вечара выступілі народны хор Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа «Вербіца» і ВІА «ПостФактум».


– Змяніць лёс чалавека мы не можам, але захаваць памяць аб выдатных, добразычлівых, таленавітых людзях – гэта ў нашых сілах. Памяць аб іх жыве ў іх творах і ў нашых сэрцах – адзначыла Ніна Міхайлаўна Іванова, якая доўгі час працавала мастацкім кіраўніком і ведала кожнага з калег асабіста.

Афіцыйны сайт Палаца культуры горада Ліды

1 of 7

 

  • Tags
  • беларуская мова
  • вечар памяці
  • г.Ліда
  • Палац культуры г. Ліды
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Артыкулы па тэме
Мова Нанова: Англійскі бультэр’ер разумее па-беларуску
nslowa2
Мова

Мова Нанова: Англійскі бультэр’ер разумее па-беларуску

11 мая 2019, 10:17 61
Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах
nslowa2
Мова

Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах

1 мая 2019, 14:43 71
Мова Нанова: Настаўніца са Смалявічаў адкрывае сталінскія пратаколы
nslowa2
Мова

Мова Нанова: Настаўніца са Смалявічаў адкрывае сталінскія пратаколы

16 красавіка 2019, 09:57 78
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0416
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4716
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4914
Далучайцеся да нас