Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У цэнтры Варшавы гучыць малітва па-беларуску

У цэнтры Варшавы гучыць малітва па-беларуску

31 кастрычніка 2018, 11:42 Грамадства, Культура, Мова, Навіны, ТБМ 173
У цэнтры Варшавы гучыць малітва па-беларуску

Ужо больш за дзесяцігоддзе ў цэнтры Варшавы гучыць па-беларуску малітва.

У грэка-каталіцкім храме Успення Найсвятой Багародзіцы на вул. Мядовэй, якім апякуюцца украінскія манахі-базыляне, служацца (хоць не часта, але рэгулярна – прыкладна раз у месяц) беларускія багаслужбы.

Прыязджаюць адпраўляць Боскія Літургіі святары Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы з розных гарадоў Беларусі. Набажэнствы збіраюць тых беларусаў, якія жывуць на чужыне і маюць прагненне пачуць Божае Слова па-беларуску. Сярод іх ёсць тыя, хто ўжо стала жыве ў Варшаве, а таксама і тыя, хто прыехаў у сталіцу Польшчы на вучобу.

На фотаздымку: а. Андрэй Буйніч, пробашч лідскай парафіі св. Язафата, удзяляе Таямніцу Хросту дзіцяці маладой беларускай сям’і ў Варшаве.

  • Tags
  • а. Андрэй Буйніч
  • беларуская мова
  • Варшава
  • лідская парафія св. Язафата
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Артыкулы па тэме
Мова Нанова: Англійскі бультэр’ер разумее па-беларуску
nslowa2
Мова

Мова Нанова: Англійскі бультэр’ер разумее па-беларуску

11 мая 2019, 10:17 60
Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах
nslowa2
Мова

Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах

1 мая 2019, 14:43 68
Мова Нанова: Настаўніца са Смалявічаў адкрывае сталінскія пратаколы
nslowa2
Мова

Мова Нанова: Настаўніца са Смалявічаў адкрывае сталінскія пратаколы

16 красавіка 2019, 09:57 78
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3991
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас